м'яккіе ніткі, ета сучоные ніткі, c авечак, з воўны. Дзяражычы.
ЛУЧКО'ВЫ прым. Вытканы з нітак. Акрайкі булі лучковые c кіціцамі. Дзяражычы.
ЛУ'ЧЧА прысл. Лепей, лепш. Паеду я лучча заўтра самаходкай у Лоеў. Дзяражычы. У новуй хаці заўсегда лучча. Ручаёўка.
ЛУ'ЧЧАЙ прысл. 1. Лепш. Я б луччай папарадкавала усе да наварыла есці. Бывалькі. Луччай бурак здаць, чым картошыну. Дзяражычы. Мая дачка хаділа замуж, да кінула, да кажа: «Луччай адной, чым так замужам». Ручаёўка. 2. Больш. Настрашаць: не іді, смерць іде у хату — мы шчэ луччай баімся. Дзяражычы.
ЛУ'ЧЧЫ прысл. Лепш. У гораді жыць луччы. Бывалькі. У дерэўні хворс луччы падаюць. Дзяражычы.
ЛУЧЬГНА ж. 1. Лучына. Падкінь лучыны, нікога не відна. Мохаў. Лучына для падпалкі. Ручаёўка. 2. Трэскі.
УВулкані на трэскі кажуць лучына. Рубалі хату, дак столькі лучын накідалі. Вулкан.
ЛУ'ШШК м. Лучнік, прыстасаванне для асвятлення хаты. У паталку кружок, калпак, а там гарыць лучына— лушнік. Пярэдзелка. Вісіць мешок у хаці, скавародка ці тарэлка i там агонь — ета лушнікі. Свецілісь так. Вулкан.
ЛУШЧЭ'ННЕ н. Лузанне. Рукамі лушчылі, а то у мешок сабірала да пранікам па ём наб'ю—вот i лушчэнне. Ручаёўка.
ЛЫГНУ'ЦЬ зак. Прагна выпіць. Два стаканы лыгнуў, наеўся i падаўся. Дзяражычы.
ЛЬГСІКІ мн. Бульба ў мундзірах. Толькі носічак трохі зразаюць, соляць i вараць — ета лысікі; зразаюць, штоб соль заходіла. Пярэдзелка. Лысікі — раба картошка, тады посоляць, ена нача укусна. Ручаёўка. Лысікаў наварыла сегодні. Чаплін.
ЛЬГСЫ: да ŭ не лыса. Пра бестурботнасць. Набрала кайстру мукі, да ŭ не лыса — не аддае. Дзяражычы; ЛЫ'ТКАЦЬ незак. зняваж. Хадзіць з хаты ў хату. Пашла ужэ лыткаць па селу. Дзяражычы.
ЛЬГЧАК м. Лыч. Зарабіў свінны лычак. Пярэдзелка. Свіння рыла лычаком землю. Чаплін.
ЛЮБАТА' ж. Раскоша, хараство. Ен у чыстаце i у любацё жыў. Вы б нанялі прыслугу да жылі у чыстаце i любацё. Дзяражычы
Дадатковыя словы
лушшк, лыгнуць, лўчча, лўччай, лўччы, лўшнік, лўшнікі, мяккіе, набю, нўў
16 👁