Старонка 172
◀ / 433 ▶
чэсанага лёну. Закручваюць лён, як на галаве валасы, вот ета называецца кукла. Ручаёўка. КУЛАГА ж. Саладуха. Кулага — кісель з грэцкай мукі. Дзяражычы. Жытная мука нада і грэцкая: з тае сладасць, з тае кіслата. Запарыць жытную, а потым грэцкую, палучаецца кісла-сладкая кулага. Пярэдзелка. Кулага з трох мук: жытная, ячная, грэцкая. Ручаёўка. КУЛАК м. Кулак. Часта трос кулаком пад носам, як п'яны прыде, а усё ж такі не біўся. Пярэдзелка. 2. перан. Маленькі гаршчок. Сабе вот екі маленькі кулак зварыць, дроў трохі падкіне, дак і хата не награваецца. Карпаўка. КУЛАНДАРКА ж. Лялька. Хаця б мама куландарцы ногу прышыла. Б'е куландарку Галька. Бывалькі. КУЛЁК м. Саматканая світка. Кулёк — суконная, саматканая світка мужчынская. Дзяражычы. Кулькі калісь ткалі самі і насілі. Первамайск. КУЛЁК м. Звязка лёну. Две павесмы — кулёк, дваццаць жменек. Первамайск. Вязачка лёну — павесма; у нас хто кажа кулёк, хто — две павесмы. Пярэдзелка. КУЛІДАХА ж. Булка хлеба. У нас лежыць на увесь стол кулідаха. Бывалькі. Кулідаху ем неделю. Первамайск. КУЛІДКА ж. Булка хлеба. Кулідкі не за шчо купіць. Дзяражычы. Я маленькімі кулідкамі не пекла. Казярогі. Купі адну кулідку хлеба. Карпаўка. КУЛЬ м. Вялікі сноп. Кулі трэба скласці у копу, а то пойде дошч і намочыць. Ручаёўка. 2. Сноп адборнай саломы для накрыцця хаты. Я сейчас за грошы купіла кулей і накрыла хату. Дзяражычы. Сноп еты, што крыюць, кулём называецца. Ручаёўка. КУЛЬКА ж. Верхняя жаночая вопратка доўгага памеру. Калісь кулькі нашы бабы насілі. Бывалькі. Кулька даўжэй ватніцы, на хлоп'і. Дзяражычы. КУЛЬМЕНЬ м. Куль у рыбалоўнай прыладзе. Кульмень — аканечная частка невада ці брэдня. Пярэдзелка. КУЛЬТА ж. Кукса. Як не завежу культы, дак не дайду нікуды. Дзяражычы. КУЛЯМІ прысл. Кумільгам. Прышла: падай жа, мая Алесечка, да я пайду хуценечка. Дак як я і бачу — кулямі і пакаціла, пакаціла. Ручаёўка. КУМЕЦ м. Кум. Кумец, уціралі му свойго сем'яніна: умер на той неделі наш бацька. Ручаёўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 433 ▶