КУМІЦА ж. Кума. Ім ена буде іменна куміца. Дзяражычы. Куміца мая прынесла. Ручаёўка.
КУМКАЦЬ незак. Падаваць гукі кум-кум (пра жаб). Дашчу німа, а жабы кумкаюць. Дзяражычы.
КУНЕЖЫЦЦА незак. Песціцца. Кволы — ета здоровы, да кунежыцца больна. Ручаёўка.
КУП'Е н. Куп'ё. Па куп'ю добрые журавіны. Бывалькі. Трава да екоесь куп'е — пырай. Дзяражычы.
КУПІСТЫ прым. Купісты. Болото — купістае места. Пярэдзелка.
КУРА ж. Курыца. Рабая кура добра несецца. Ручаёўка. Куры німа тае, шо ваділа. Чаплін. Роботала і на целятах, і на курах, і на свіннях. Бывалькі.
КУРАКТАЦЬ незак. Кудахтаць. Кура куракча — знесла ейцо. Казярогі. Кура перастала куpактаць. Пярэдзелка.
КУРАНЕЦ м. Курэнь, часовае жыллё. Хат не було, усе було разбурана, люді жылі у курэнцох. Первамайск.
КУРАТНІК м. Куратнік. Куратнік добры зделалі у калгасі. Вулкан. Мужчына, які даглядае курэй. Буў куратнік, да пошоў у горад роботаць. Ручаёўка.
КУРАТНІЦА ж. Жанчына, якая даглядае курэй. Куратніцу ніяк не найці, не хочуць роботаць, а мая Прося і куратніцай була. Ручаёўка.
КУРДА ж і м. Чалавек малога росту. Петро маленькі мужчына, дак курда і курда, і жонка его такая — курда. Пярэдзелка.
КУРНІЦА ж. Маленькая хатка. У сей курніцы нема чого і беліць, пабеліш — і знаку нема. Ручаёўка.
КУРНУЦЬ зак. Хутка пабегчы. Як курнулі, дак толькі пяткі мелькаюць. Дзяражычы.
КУРОДЫМ м. Густы дым. З торху куродым іде. Дзяражычы. Накладі куродыму, штоб мошкі не лецелі. Пярэдзелка.
КУСТ м. Куст, хмызняк. Саўсім у етых кустах запуталась. Ручаёўка. Куст цыбулі, памідораў і г. д. Усякую саділа: і тую, екая кустамі расце, і тую екая цыбулінай велікай. Дзяражычы. Калі куст памідор бальшы, высокі, то абезаценльна нада падвязаць. Ручаёўка. перан. Жыллё, дом. Із старога куста неахота выбіраццы. Дзяражычы.
КУСЮЛЯ-КУСЮЛЯ выкл. Выгук для падзывання жарабят. Кусюля-кусюля — маняць лашонка. Ручаёўка.
76 👁