3. перан. Валасы. Ці астрыжэш ты сваё кубло, а то я абстрыгу нажніцамі, як авечку. Чаплін.
КУГА ж. Вяха. Кугі ставіць паехаў. Пярэдзелка. І сын такі жадны: на кугах роботае, працай зарабляв багата, а старца век не подорыць. Дзяражычы.
КУГАЧНІК м. Бакеншчык. Кугашнік — тое, шо малевы, шо ставіць кугі. Пярэдзелка. Кугачнікі, што хванеры паляць. Дзяражычы. Праехала лаўка, дак толькі тым, кугачнікам везлі, шчо на кугах. Первамайск.
КУДАКТАЦЬ незак. Кудахтаць. Мо де і курыца загубілась: ото ж ена кудакча. Дзяражычы. Бач, куры кудактаюць, нехта напужаў. Ручаёўка.
КУДАСЬ прысл. Кудысь, кудысьці. Ужэ кудась плоток запрасарыла. Дзяражычы.
КУДЗЕЛІЦЬ зак. Пыліць. Весной цэлы день кудёліць і кудёліць на полі, то ж там трактарысты араюць. Пярэдзелка.
КУДЛАТЫ прым. Калматы, кучаравы. Не хаді такім кудлатым. Ручаёўка. Вунь баба з кудлатымі валасамі пашла — такіе красівыя валасы. Ручаёўка.
КУДЛЫ мн. неадабр. Валасы. Сколькі я его знаю, дак ніколі кудлы свае не прычэша. Вулкан. Рашчашы свае чорные кудлы. Ручаёўка. Бач, якіе кудлы на галаве, як баранчык. Чаплін.
КУДРАВЕЦ м. Аксамітка. Адных кудраўцоў насеяла у гародчыку. Казярогі.
КУДЫ прысл. 1. Куды. Куды тая Верачка гадіцца? Дзяражычы. Лён, кажуць, сабіраць, а куды ж его сабіраць, калі ён жары, як сабака. Дзяражычы. 2. Кудынебудзь. Нада мне куды атлучыцца, дак я атлучусь. Я б учора і тронулася куды гуляць, дак баба не хоча пускаць. Дзяражычы. Шчаслівенька, мо по дорозі куды паедіце. Первамайск.
КУЗІК м. Гузік. Зашпулі мне кузік. Пярэдзелка. Делалі кузікі з нітак. Ручаёўка. Кузікі атарваліся, прышыць нада. Чаплін.
КУКАВАЦЬ незак. 1. Кукаваць. Учорі чулас кукавала кукушка у лесі. Вулкан. 2. перан. Плакаць, бедаваць. Братоў не стала з вайны — усе кукавалі. Чаплін.
КУКЛА ж. Лялька. Пабач ека у нас кукла, Марынцы прывезлі з Гомля. Ручаёўка.
КУКЛА ж. 1. Жаночая прычоска. Тацяна усю жысць у куклу круціць косы. Первамайск. 2. Звязка па
81 👁