Старонка 170
◀ / 433 ▶
КРЫШАНІ мн. Суп з бульбы. Крышэні толькі і вараць. Бывалькі. Наварыла крышанёў з рыбаю да напекла драчоў са сметанаю. Дзяражычы. Вечарам асобенна крышэні смашныя, як на вуліцы варыш. Первамайск. Парасятам свекруха варыла усю зімачку крышэні. Ручаёўка. КРЭМЗАЦЬ незак. Рэзаць. Крэмзайце ножыкам усе. Пярэдзелка. КРЭПКА прысл. Моцна. Ты не валнуйся аб етам крэпка. Бывалькі. Пенсая нам не крэпка інцерэсна. Дзяражычы. Я утамілася крэпка. Казярогі. Галава мая крэпка баліць. Карпаўка. У мене і тое радіва крэпка так гаварыла. Дзяражычы. КРЭПКІ прым. Дужы, здаровы, моцны. Даўніе люді крэпкіе. То ж ена крэпкая була: ат язвы атлечылі. Ручаёўка. Чуць крэпкая еечка, кажуць мацак. Дзяражычы. Дошч ішоў у лесі такі крэпкі. Ручаёўка. Перацеглі труднасці крэпкіе, перацеглі. Вулкан. Цвёрды. Крэпкі снег—ідеш, не правальваецца. Пярэдзелка. Адін крэпкі качан расце, тугі, а другі м'яккі, той шуляк. Ручаёўка. КРЭПША прысл. Мацней. Крэпша жывуць у Рудні Марымонавай. Первамайск. КРЭСЛА н. Устаўка ў штанах. Ну екіе ж штаны без крэсла. Ручаёўка. У штанах крэсла е, а то шаг ступіш і парвецца. Чаплін. КРЭЎНЫ прым. Кроўны, родны. Кроў ва сне — крэўнага когосьці пабачыш. Дзяражычы. КУБЕЛ м. Бочка з векам для сховы адзежы ці сала. Кубел — дежка з вушкамі і засаўка, накрываецца кружок такі — века. Ручаёўка. У кубел сала складаем. Пярэдзелка. Кублы булі круглые із верхам. Бывалькі. На Юр'я старая устала, вунесла з кубла постолікі. Дзяражычы. Кубел мёду Дятлы накачалі. Ручаёўка. Памянш. кублік. Вялікі — кубел, малы — кублік. Пярэдзелка. Кублік сала наклалі, а засталося паўкубліка. Ручаёўка. КУБЛІЦЦА незак. Марудна рабіць. Мая нявестка як метла була, а твая кубліцца. Дзяражычы. КУБЛО н. Гняздо. Забраў верабеек з кубла. Бывалькі. Учора деці хаділі у лес, дак казалі, бачылі варонінае кубло. Ручаёўка. Не знайшла зразу кубла, а куры нанасілі столькі еечак да ужэ і папорціліся. Чаплін. перан. Шапка. Васілёва шапка — то ж кубло! Ручаёўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 433 ▶