чок берэш. Дзяражычы. 2. перан. Згорблены, сагнуты чалавек. Жыву кручок стала, а була деўка, як деўка, як медведь. Ручаёўка.
КРЫВАВАЦЬ незак. Зайздросціць. Еслі будеш жыць харашэ, болей будуць крывавáць. Пярэдзелка.
КРЫВАВЕЦ м. Крываўнік. Крывавец даюць коровам, еслі мочыцца кроўю. Пярэдзелка.
КРЫГА ж. Крыга, ільдзіна. Крыга іде, а ён за брэдень. Чаплін. От ета снег долоў, шчэ крыга лежыць, а я іду у рэчку. Ручаёўка.
КРЫГА ж. Браднік. Крыгай добра лавіць у ціхую погоду. Карпаўка. Крыгу робяць з палазоў і полоцен. Ручаёўка.
КРЫЖ м. Ніжняя частка хрыбетніка. Азадак цегае кабан, хтось па крыжу ударыў. Бывалькі. Крыж — ета ззаду у кабана ці каровы. Ручаёўка. 2. Бядро, клуб. Ена весной прыехала, дак була луччай, тут крыжы такіе булі. Дзяражычы. 3. Акарак. У намесніка крыж от такі во, аж некрасіва, шыі не відна. Ручаёўка.
КРЫЖАХА ж. Крыжанка, дзікая качка. Крыжаху застрэліў Іван. Пярэдзелка.
КРЫКЛІЎКА ж. Крыкуха, крыкса. Ну і крыкліўка! Дзяражычы. І малая була крыклівая і цепер крыкліўка. Первамайск.
КРЫНДЖАЛЫ мн. Сані для вывазкі лесу, калод. Цепер крынджалаў ужэ не делаюць. Пярэдзелка. Крынджаламі калісь вывозілі лес зімой. Чаплін.
КРЫНІЦА ж. Крыніца. Ніякіх каўтобаў там німа, крыніцы дай усе. Дзяражычы.
КРЫНКА ж. Гладыш. Я натапіла две крынкі малака. Казярогі. Я надаіла крынку малака. Карпаўка.
КРЫПЛЫ прым. Посны (пра мяса). Асталося трохі крыплага м'яса. Пярэдзелка.
КРЫСА ж. Пацук. Хвост у крысы, як вероўка. Чаплін.
КРЫЎЯНКА ж. Каўбаса з крыві. Кроў і мука да уліваюць у шырокіе кішкі — крыўянка. Пярэдзелка.
КРЫЧАЦЬ незак. 1. Крычаць. Ета не люді, а жабаеды: едяць і крычаць. Дзяражычы. Свінне крычаць, корова раве, дроў нема. Ручаёўка. Крычаць гусі на лузе, аж тут чутна. Чаплін. 2. Пець, спяваць. Ён з маладых, што крычаць увечары. Люблю слухаць, як крычаць, такіе красівые песні. Казярогі.
81 👁