Старонка 168
◀ / 433 ▶
настольніцы кружава ушывалі, було вельмі красіва. Ручаёўка. Кружавы прышываюцца к набожніку. Чаплін. У нас вяжуць кружавя зубцамі і без зубоў. Карпаўка. Падзорнікі абшываюцца кружавямі. Дзяражычы. КРУЖАЎНЫ прым. Карункавы. Бачыла красівую просціну, абшыта кружаўным узорам. Карпаўка. Кружаўны — ета калі вязаные з узорам. Первамайск. КРУПЯНКА ж. Крывянка. Кроў і крупу уліваюць у шырокіе кішкі, запекаюць — круп'янка. Пярэдзелка. Мы скрозь делаем круп'янкі, як б'ём кабана. Чаплін. КРУЦЁЛКА ж. Закрутка. Круцёлка у сенцах зламалася. Бывалькі. 2. перан. Жвавая, рухавая дзяўчына. От, круцёлка, перад зеркалам толькі круціцца. Дзяражычы. КРУЦЁЛКА ж. Кудзеля. Тады круцяць у круцёлку, у куделю, дай прадуць. Пярэдзелка. КРУЦІЦЬ незак. 1. Круціць. Рукі баляць круціць тое калесо. Бывалькі. Аттуль такіе выдмы: вецер выдымае такую яму, круціць і круціць. Дзяражычы. 2. перан. Хлусіць. Ён круціў, круціў, як сабака, а тады пошоў саўсім ад децей. Пярэдзелка. 3. Свідраваць. Ены булі у тае арганізацыі, де землю круцілі. Ручаёўка. 4. Забіваць. Увосень будем петушкоў круціць. Дзяражычы. Шкадую круціць — маленькае ешчэ вуценятка. Пярэдзелка. КРУЦЯНІ мн. Ежа з цыбулі і шчаўя. І пышкі пеклі, і круцені круцілі. Дзяражычы. КРУЧАК м. Фасоля, якая ўецца. Пасеела кручаку пяць радкоў. Казярогі. Кручак высокі уецца, круціцца, нема знаку колькі. Ручаёўка. КРУЧАНКА ж. Безразважная асоба. Чого ты бегаеш, як тая кручанка. Дзяражычы. КРУЧАНЫ прым. 1. Шалёны. Сабака кручаны бег учора, дак так страшка: слюна бежыць із рота, хвост апушчаны. Бывалькі. 2. перан. Безразважны. Шохвір жа кручаны: ён жа еде безабразна. Дзяражычы. Што з ім гаварыць: ён жа кручаны, як нап'ецца, так і пачынае сварыцца. Ручаёўка. 3. Жвавы, рухавы. От такі шалёны, кручаны парасёнак, як метла, не пастаіць на месці. Дзяражычы. 4. Прыбытковы. Тут жа у Ручаёўцы так жывуць: ягады дурные, грыб дурны, планы кручаные, корова е, свінне е — от ены і п'юць. Ручаёўка. КРУЧОК м. 1. Кручок. У нас пруткамі меней в'яжуць, а усе больш кручком. Бывалькі. Два разы на кру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶