КРАШШЫ прым. Прыгажэйшы. Шчэ крашшые булі. Ручаёўка.
КРОЛЬ м. Трус. Ён кралі берэ і здайе. Дзяражычы. Пошоў к бабам, а ены навоз вукідаюць.— З чого новоз.— З кролікаў, і кролёў.— О-о, нада болей разводіць, штоб болей было новозу. Казярогі. Калісь у мене тожа кралі булі, багата було. Чаплін.
КРОЛЬНАЯ прым. Цяжарная (пра трусіху). Краліца крольная. Дзяражычы.
КРОСНА мн. Кросны. Ты ж тут ляпала кросна. Дзяражычы. У мене стаялі кросна. Карпаўка. Памянш. кросенцы. Я сабрала клубочкаў, хацела вуткаць, а кросенец нема. Дзяражычы.
КРУГА прысл. Вакол, навокал. Машына лежыць, і шохвір ходіць круга. Дзяражычы. Круга которые паехалі, скора будуць тут. Чаплін.
КРУГА прыназ. Вакол. Коўбік, а круга его сала тое брыжамі, як чэпец, дак і кажуць чэпец. Дзяражычы. Попоў круга цэрквы харанілі. Карпаўка. Гадюка закруцілась круга палкі. Чаплін.
КРУГАК м. Фасоля, якая ўецца.— Де тычкі для кругаку беру? — У лесі, арэшнік секу. Дзяражычы.
КРУГЛЫ: круглы вугал. Від вугла ў залежнасці ад спосабу рубкі. Вугал бувае просты, калі абрэзаецца, і круглы, калі не абрэзаецца. Ручаёўка. △ Круглая качалка. Качалка, на якую накручваюць бялізну пры качанні. На круглую качалку наматваюць там ручнікі, сорочкі — усе і качаюць. Ручаёўка. Круглая падушка. Падушка чатырохвугольнай (квадратнай) формы. Круглых падушак калісь не було, а доўгіе, чэраз увесь пол накладе дай спяць чалавек пяць-шэсць. Пярэдзелка. Цепер толькі круглые падушкі делаюць. Чаплін. Круглая цыбуля. Гатунак цыбулі. А я ж круглую цыбулю папрадавала на базары па руб дваццаць. Казярогі. Памянш. кругленечкі. Кругленечкі учорі буў (месяц), ужэ рушыла. Ручаёўка.
КРУГЛЯК м. Гатунак сена. Круглае сена і у серодкі нападобіе пробкі, м'яккае — кругляк. Пярэдзелка.
КРУГЛЯКА прысл. Кругам. Да пажылі мы там з тыджань, чыгуняку наварым кортопляў, высыплем на мешок, пасядам круглека да з'едім. Дзяражычы.
КРУЖАВА, КРУЖАВЯ н. Карункі. Трэба ета мне кружава чырвачкай звезаць. Дзяражычы. А пасерэдіне
81 👁