АБРЫЦЬ зак. Пабрыць. Ото зайшоў сюды і гуляе, а барады абрыць некалі. Дзяражычы.
АБРЭЗНІ мн. Абрэзаныя галоўкі ад ботаў. Етых абрэзняў валяецца цэлы двор, і де іх дець. Рудня Марымонава.
АБРЭМАК м. Абярэмак. Матка Грышачку на абрэмак да додому панесла. Дзяражычы.
АБРЭНЧ м. Абруч. На бойцы абрэнч лопнуў. Дзяражычы. Абрэнч — абруч на бочцы, дежцы, бойцы. Чаплін.
АБРЭЧАК м. Рукаў ракі. У абрэчку рыбу ловяць. Ручаёўка. Абрэчак скора зарасце. Чаплін.
АБСЕМЯНІЦЦА зак. Абзавесціся сям'ёй, абжыцца. Ужэ ж ена абсеменілася у Маскве. Бывалькі. Петрыкаў даўно роботае десь далека у Сібіры, там ужэ абсеменіўся, чэцвера децей. Ручаёўка.
АБСТАЯННЕ н. Становішча. Андрэй упаде на уколенца да заплача, кажа: «Пане Прося, хіба я не бачу твае абстаянне». Шчо зробіць, дак не кажа сколькі, а шчо дасі, тое і возьме. Дзяражычы.
АБСТОЯЦЦА зак. Абжыцца. Абстоялісь да вайны, ураг прышоў, ізбіў усе, спаліў, адін слон дай той крыву. Ручаёўка.
АБСТРОІЦЬ зак. Пабудаваць. Трэба ж було абстроіці усе дерэўні. Бывалькі. Хату абстроілі умесці з сынам, а усяк клене невестку. Ручаёўка.
АБСУНУЦЦА зак. Асунуцца, апусціцца. Токое памрачэнне у галаве — я так і абсунулася на землю. Бывалькі. △ Абсунулісь рукі. Аб страце жадання рабіць штонебудзь (ад гора, няшчасця). Узялі да у усіх людей абсуніліся рукі пры немцах, звелі усе на нет. Дзяражычы.
АБУДЗЁНЫ дзеепрым. Абуты. Абудёная не спраўлюсь іці, я скінула тухлі. Ручаёўка. Цепер усе абудёные. Чаплін.
АБУРЫНЫ мн. Адыходы пры малацьбе і ачыстцы збожжа. Машына абурыны складаць не буде. Дзяражычы. Насып корові абурын, нехай есць. Ручаёўка.
АБХЛЯРЫЦЬ зак. Вымачыць. Дошч так абхлярыў да ніткі. Дзяражычы. Пака дайшла да Мар'і, абхлярыў усю. Ручаёўка.
АБЦАПАЦЬ зак. Абнесці. Немцы загналі у колхозны двор і круга нас правадамі абцапалі. Ручаёўка.
АБЦЕСВАЦЬ незак. Абчэсваць, знімаць кару з бяр
86 👁