кажуць: за пераборы падкінуў чорт лапці і абўры. Ручаёўка. 2. Вяроўка. Капыл нада і аборы, на капыле плесці чуні. Казярогі.
АБОРВАЦЬ незак. Абрываць. Маня аборвала парэчкі надовечы, дак я скруціла да прысыпала сахарам. Ручаёўка.
АБОЎТАЦЦА зак. Пакорпацца. Пака абоўтаецца з целяцьмі, дак деці без маткі у школу пабегуць. Дзяражычы.
АБПІНАЛКА ж. Вялікая хустка. Абкрылася абпіналкай, а усероўна холадна. Казярогі. Абпіналкі выгадна купляць: ены вельмі цёплые. Крупейкі.
АБРАБАТУВАЦЬ незак. Апрацоўваць. Так і жыў Атрошка: абрабатуваў свой планік патрохі, карміўся, чым бог пашле. Пярэдзелка. Трэба землю абрабатуваць кожны год. Ручаёўка.
АБРАБІЦЦА зак. Запэцкацца. Де ты так абрабілася. Бывалькі. Учорі ена абрабілася у канхвету, я скінула ее плаце. Дзяражычы.
АБРАДЗІЦЦА зак. Адзецца (прыгожа). Абрадзілася у новае плаце і пашла. Дзяражычы.
АБРАДЗІЦЦА: дачкой абрадзіцца. Нарадзіць дачку. Мая завіца дачкой абрадзілася. Дзяражычы.
АБРАЗУ, АДРАЗУ прысл. Адразу, зразу. Я абразу скажу сцішок. Крупейкі. Ад тае травы шкурка навалаклась — абразу зацегло. Ручаёўка. Прынесеш — адразу пералі молоко. Чаплін.
АБРАКАЦЦА незак. Ахвяроўваць. Калісь хто што пажэртвуе на ікону — ета і звалі абракацца. Ручаёўка.
АБРАТНА прысл. 1. Зноў. Мінуту пастаяла і абратна пытае. Карпаўка. Вупілі, абратна становяць поўны буталь на стол. Вулкан. Памыю, а ена абратна зноў такая. Ручаёўка. 2. Назад. Паутаскувала, паукарчувала — саджае абратна. Рудня Марымонава.
АБРАТНЫ прым. Зваротны. Куміна вада — абратнае цечэнне, заварот вады. Дзяражычы.
АБРОК м. 1. Падатак. Калісь пану плацілі аброк хлебам, салам, палатном. Вулкан. 2. Ахвярапрынашэнне. Хто екі аброк даваў — хто хоўст, хто што. Абракацца — даваць на ікону аброк. Ручаёўка.
АБРУСАК м. Настольнік. Старые люді куплёную скацерку называлі абрусак. Вулкан. Куплёная вубіваная цветамі скацерка — абрусак. Казярогі.
80 👁