Старонка 15
◀ / 433 ▶
АБЛІЦЬ зак. Абліць. Нада абліць аснову. Бывалькі. Аснову абаллёш картапляным крухмалам, мукою. Дзяражычы. АБЛОЖНІК м. Абложны, зацяжны дождж. Абложнік мо усю неделю буде ліць. Ручаёўка. АБЛЯЧЫЦЬ зак. Вылечыць. Чым ена хварэе?— Падучая балесць напала на ее, ніяк не аблечаць. Тады не так брала, а цепер часта. Дзяражычы. АБМАНУВАЦЬ незак. Абманваць. Бач, як любіць абмануваць дзевак. Казярогі. Магазіншчыца ніколі нікого не абмануе. Ручаёўка. АБМАНУЦЬ зак. Падмануць. Не седі, Іванечка, не седі, паднімі намет, пагледі, можа цебе деражні абманулі да старую бабу пасаділі (З нар. песні). Дзяражычы. От, думае пан, калі ён мене абмануў, то любому збрэша (З казкі). Казярогі. АБМАРОЧНЫ: узяла абмарочная. Пра стан непрытомнасці. Узела его абмарочная. Пярэдзелка. АБМЕШКА ж. Мука на корм жывёле. Жыта ладнага і ячменю ладнага, дак ены укормяць добрага кабана: у іх і кордоплі свае, і абмешка свая. Чаплін. АБМІНАВАЦЬ зак. Абмінуць. Кажа, абмінаваў хату бабкі, так бег. Дзяражычы. АБМЫВАЦЬ незак. Абмываць, рабіць чыстым. Як трэба було, дак абмывала рану кожны день. Дзяражычы. За маю дяку, шо я ее абмывала, уцета мне токое. Бывалькі. АБМЫЦЬ зак. Абмыць, зрабіць чыстым. Я раначкі твае абмыю. Вулкан. Час, як памер Мішка, толькі абмулі его, прыехала дачка. Ручаёўка. Памыю чэпец сабе і насавік абмыю, сцелюся сама, а мне ужэ деўяць десятак: от як скрозь полотно гледіш дай годі, цёмна. Дзяражычы. АБМЯГНУЦЬ зак. перан. Абяссілець. Прышла не снедаўшы, дак абмягла, не здолею. Ручаёўка. АБМЯРДЗЕНІЦЬ зак., груб. Абразіць, зняважыць. Шчэ скажы шчо, дак мацюкоў нагорне да абмерденіць як. Дзяражычы. АБМЯТАЦЬ зак. Абкідаць. Етую пецельку трэба абметаць. Ручаёўка. Хто кажа абкідаю, а хто абметаю. Чаплін. АБОРА ж. Абора ў лапцях. Абор німа, діця, у нас. Рудня Марымонава. Аборы у лапцях з канапель. Чаплін. За твае пераборы табе не даў бог шчасця і долі, а у нас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 433 ▶