Старонка 14
◀ / 433 ▶
АБІДЖАЦЦА незак. Крыўдзіцца. Я не буду абіджацца на сваю долю: я важка не роботала, хоць хадяйства було большое — наймалі і рабілі. Дзяражычы. Мая донька, нашто табе абіджацца: дваюрадные, траюрадные — холодная радня. Вулкан. Я абіджаўсь: акціўны роботнік, а чого-та вы мене не паменіце. Казярогі. Абіджаецца на Ябрыка, што его жонку вугнаў. Ручаёўка. АБІДЖАЦЬ, АБІЖАЦЬ незак. Крыўдзіць. Я пытаю: не абіджае цебе мая новая жонка?— Не, кажа, не абіджае. Дзяражычы. Мене не абіджаюць, харашэ гледяць. Первамайск. Я нікога ніколі не абіжаў. Чаплін. АБІДНА прысл. Крыўдна. Мне на его тожа абідна, я на его неміласердна, бо ён адбіў Пашу, а сам і не думаў жэніцца. Дзяражычы. Еслі табе шчо абідна, скажы. Ручаёўка. АБІРАЦЬ незак. Абрываць. Я табаку абіраў на хаці, дак чуў. Казярогі. Пошоў на кустах з бабай абіраць маліну. Чаплін. Аж мороз па кожы сыпле, так праціўна абіраць жукоў каларадскіх. Ручаёўка. Збіраць рой. Рой абіраюць у раёўню. Дзяражычы. Скарэй іді абірай пчол — вісяць на дераві. Ручаёўка. АБКЛАД м. Пухліна. У ее абклад пад каленам, хадіць не може. Карпаўка. На назе такі абклад, усю ноч не заснула. Крупейкі. АБКЛАДКА ж. Свінка (хвароба). У мене хлопчык буў сем годоў, дак абкладка задушыла. Дзяражычы. АБКРАСІЦЬ зак. Нафарбаваць. Нашто ты абкрасіла рот? У нас жа ніхто не красіцца. Первамайск. АБКУТВАЦЬ зак. Захутаць. Абкутай діця да панесі на вуліцу пагуляць. Дзяражычы. Абкутай калыску ат мух, а то діця прачнецца скора. Казярогі. АБЛАВУХІ прым. перан. абразл. Прыдуркаваты. Вот аблавухі, не мог сам прыці, трэба зваць. Ручаёўка. АБЛАЖНЫ прым. Абложны, зацяжны. Отэта ужэ хмара нашла, буде аблажны дошч ліць. Чаплін. АБЛАМАЦЦА зак. Абламацца. Абламаўся сук пад ім. Дзяражычы. Паламацца. Му вуехалі за село, абламаўся аўтобус, дак му не паехалі. Дзяражычы. АБЛЁПАЦЦА зак. Абляпацца. Аблёпаўся граззю. Карпаўка. Свіння аблёпалась глінай — уся жоўтая. Ручаёўка. АБЛЁТ м. Веснавы вылет пчол. Веснавы аблёт пачаўся рана. Дзяражычы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 433 ▶