АБГАНЯЛКА ж. Сошка для абворвання бульбы. Абганялка і саха — адно і тое ж. Чаплін.
АБГАНЯЦЬ незак. Здзімаць (ветрам). Жукоў багата на жыці? — Багата. — Дак буде раснае, ядранае. Вецер краску абганяе, як бы ціхенька було, дак добра, було б зерно добрае, поўненькае. Дзяражычы.
АБГАРАНЫ дзеепрым. Абгарэлы. Ты ёй хоць страляй, а ена пень дай усе — абгараны. Дзяражычы.
АБГРЭЗУВАЦЦА незак. Агрызацца. Я его вуругаў, дак ён не абгрэзуецца са мной. Ручаёўка.
АБДЗІРАНЫ дзеепрым. Абарваны. Наденься, а то ходіш абдіраны, а люді падумаюць, што німа чого надець. Ручаёўка.
АБДЗІРКАВЫ прым. Вытканы са зрэб'я. Абдіркавае полотно ужэ не токое добрае, як тонкае, льняное. Ручаёўка. А то прэдуць на абдіркі, дак ета таўшчэйшае. І на полотно кажуць абдіркавае. І на ніткі кажуць абдіркавые ніткі. Пярэдзелка.
АБДЗІРКІ мн. Зрэб'е. Што абдіраюць — абдіркі. Жменьку абдерэш — абдіркі адкідаеш: фтары сорт. Пярэдзелка. Абдіркі пасля грэбня. Крупейкі.
АБДЗЮЖЫЦЬ зак. Абмачыць (пра дождж). Вымакла, як хлюшч, так дошч абдюжыў. Дзяражычы.
АБЕДАННЕ н. Абед. Трэба і вечэра, і снеданне, і абеданне. Дзяражычы.
АБЕДАШНЫ прым. Абедзенны. У абедашным перарыві нагадуе вуценят. Чаплін.
АБЕДЗВЕЕ ліч. Абедзве. Ета ж абедвее дачкі прыежджалі. Ручаёўка. Іванькавы абедвее капаюць кортоплі. Чаплін.
АБЕДНІ прым. Абедзенны. Магазіншчыца куды паехала? — Ей жа парарыў абедні. Дзяражычы.
АБЕЧКА ж. 1. Вокладка. Красівые абечкі у цітраді. Первамайск. 2. Кош у жорнах. Атламалася абечка, зделай новаю. Первамайск. Абечку трэ було прачысціць. Ручаёўка.
АБЗОЛ м. Знешняя частка драўніны ў ствале дрэва. Ну і рэжчыкі: столькі абзолу нарэзалі. Дзяражычы.
АБЗОЛЬНЫ прым. Абалоністы. Абзольные дошкі аддаў сыну на шалёўкі. Дзяражычы.
АБІДА ж. Крыўда. Такая абіда на его, што змоўчыць нельга. Чаплін. Абіда, калі хто цебе абкраде, напрасна атругае. Ручаёўка.
91 👁