Старонка 12
◀ / 433 ▶
жывуць, деляцца друг з другам. Абаюдна, злагадна — адно слова. Дзяражычы. АБАЮДНЫ прым. Ветлівы, сяброўскі. Девачка такая чысценькая, да абаюдная, да нешэпелятая. Дзяражычы. Дружны, зладжаны. От сем'я такая абаюдная, дружная, жывуць злагадна. Дзяражычы. У Пашы деці абаюдные: адін за другога готовы вочы выдраць. Ручаёўка. АББАРСАЦЬ зак. Абабраць. Не аббарсалі лісапету там. Барэц. Спорціўся трактар, кінулі его на дорозі, дак кабіну аббарсалі. Пярэдзелка. АББРЫЗКАЦЬ зак. Апырскаць. Нада на маладіку аббрызкаць яблані. Казярогі. Сады у нас аббрызкуюць. Мохаў. АББЯЖЫЦІ зак. Аббегчы. Як бы ена здолела, дак магла аббежыці увесь куток, а цепер ена не бачыць. Дзяражычы. Ён ізноў аббежыць увесь лес. Ручаёўка. АБВАРЫЦЬ зак. Зварыць цалкам. Скрыгель ёй нада абварыць, а не кусок, толькі скрыгелічак. Дзяражычы. Апарыць. Кіпеткам абварыла учорі руку, усю ноч не заснула. Дзяражычы. АБВЕРТАНЫ дзеепрым. Абгорнуты, абверчаны. Не у маей меры, еты палец баліць, палец абвёртаны. Дзяражычы. Ено бумагамі абвёртана. Пярэдзелка. Сыравымі ніткамі абвёртана. Чаплін. АБВЕСЦІ зак. Абвесці, абчарціць. Абведі карнілам усе буквы. Бывалькі. Перазнімай да луччай абводь цветы. Казярогі. Абведіце канавай пітомнік. Пярэдзелка. Як бы нача наметкі купіць: як памру, наметкаю абведуць гроб, дак трэба метраў чатыры наметкі купіць. Дзяражычы. АБВІХНУЦЬ зак. Абкруціць. Раней так бедна жылі, што і пальца нечым было абвіхнуць. Дзяражычы. АБВІЦЦА зак. Абвіцца. Хмель абвіўся на гале. Дзяражычы. Сесці клубком. На гале абаўецца рой, дак падрэжа галю і у коробку. Чаплін. Рой выйшаў і абвіўсь. Рой на маленькай ветачкі можа абвіцца. Пярэдзелка. АБВЯРНУЦЬ зак. Абвярцець. Невестка прыде, дак ена рукі абвёрне латкамі і нічога не буде рабіць. Дзяражычы. Абверні анучы, штоб не церлі ногі. Казярогі. АБГАМАНІЦЬ зак. Параіцца. Матка да бацька скупуе: ні прывецяць ні разу, ні абгоманяць. Дзяражычы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 433 ▶