АБАЖДАЦЬ зак. Пачакаць. Бач, не еде, хоча цебе абаждаць. Бывалькі. Абажджыце, я у місачку накалупаю кашы. Первамайск. АБАЙЦІЦЬ, АБЫЙЦІЦЬ зак. Абысці. Трэба абайціць дерэўню кругом, а свецяць пражэктарамі. Пярэдзелка. За день абыйдеш з коровамі мо трыццаць кілометраў. Ручаёўка. АБАКЕННІКІ мн. Знадворныя планкі ў акне. Ідзі прыбі абакённікі. Пярэдзелка. АБАКОНЧЫНА ж. Аканіца. Глянь, абакончына атарвалась, ета у тую уюгу. Бывалькі. Ты сегодні будеш абакончыны закрываць? Дзяражычы. АБАЛАМУЦЕЦЬ зак. Адурэць. Скора я абаламучу ад твае говоркі. Карпаўка. Абаламуцей хлопец. Ручаёўка. АБАЛОНКА ж. Кош у жорнах. Абалонку делаюць з бляхі ці з хванеры. Пярэдзелка. АБАМЛЯВАЦЬ незак. Страчваць прытомнасць. Другі раз рукі заколоцяцца — прама абамлеваю. Дзяражычы. АБАПАЛАК м. Аполак. Не было достак, дак вупісала абапалак. Дзяражычы. Рэжуць гарбылі — от ета абапалкі, а тады ужэ ідуць доскі. Ручаёўка. АБАПІНАХА ж. Вялікая суконная хустка. Абапінаха — ета бальшы плоток. Карпаўка. Абапінаху паверх кажуха заўязуюць. Ручаёўка. Учорі мая кума прыходіла у лаўку у такой абапінахі, як мая, што летась купіла перад прачыстай. Чаплін. АБАПНУЦЬ зак. Завязаць, закруціць. Абапні плоток. Бывалькі. Абапні кругом шыі хустку, штоб цёпла було. Вулкан. Як банцік, дак завезаць, а як плоток — абапнуць. Дзяражычы. А послі ж вайны німа нічога ні абапнуці, ні прыкрыці. Бывалькі. АБАПРАЦЬ зак. Абслужыць сціркай. Абперы квацер'янтаў і абмый. Дзяражычы. АБАПЯЦЬ зак. Абкрыць. Ты плоток мой абап'яла? Бывалькі. Абапні тую расцеганку. Дзяражычы. АБАРЭМАК м. Абярэмак. Абарэмак добры набрала. Дзяражычы. Тут і абарэмка не буде. Я у раўчакох касіў, адін абарэмак узяў. Карпаўка. Прынесі абарэмак дроў, печ распалім. Ручаёўка. △ Абарэмкам грэбці. Многа браць. Абарэмкам грабё грошы. Ручаёўка. АБАЮДНА прысл. Дружна, зладжана. Абаюдна так
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁