А
А злучн. 1. А. Бабкі старые сціхі пеюць: де рай, а де пекла. Там сын не сын, а Дунай настаяшчы, там голас, калі б вы пачулі. Дзяражычы. Ты ж маладая, а я старая, да не здолею, да прыжурылась па маіх хлопцах. Крупейкі. Дарагі чалавек, а друга нет, дык і цаніць не можа. Ручаёўка. Хата здоровая, а як жа мне ее тапіць. Карпаўка. 2. І. Плача грэшны чалавек, што короткі его век, плача а рыдае, што з грахамі паміраe. Первамайск. Спраў мне, бацюшка, ачаротавы чоўнок а тонка ліпава весло, штоб ад беражка атнесло. Чаплін.
А часц. А цеперака парасёнка будуць біць. А я ужэ оцета парасят расхарміру́ю. Чаплін. А хамінськая дачка мая була, дык ена прышла да к ей як прыстала. Карпаўка.
А выкл. Пры здзіўленні, злосці. А-а, Тамарка прыехала. Бывалькі.
АБ прыназ. Аб. Распусны такі хлопец, хоць ты аб его ударся. Дзяражычы.
АБАБАК м. 1. Абабак. Абабкі усегда растуць. Іх сушаць, а зімой вараць. Ручаёўка. 2. Падасінавік. Абабкі быстра сінеюць. Казярогі. Абабак Танечка найшла да атламала шляпку — і пасінеў зразу. Чаплін.
АБАБІБОК м. Гультай, лежабок. Усе таварышы работаюць, а ён лежыць, абабібок. Ручаёўка. Токога абабібока свет не бачыў: нічога не хоча делаць. Карпаўка.
АБАБІЦЬ зак. Абтрэсці. Пагуляйце, нехай росу абаб'ё, тады пажынаіце. Бывалькі. Абаб'ё росу скора. Дзяражычы.
АБАБРАЦЦА зак. Апамятацца. Два разы хаділа замуж, цепер цётка абабралася, дак гледіць на людей. Ручаёўка.
АБАГРАВАЦЬ незак. Рабіць цёплым. Ото грубка абагравае две комнаты. Давай чай грэць да его абагра́ваць, да парадела у сухое. Дзяражычы.
92 👁