Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
АБАЖДА'ЦЬ зак. Пачакаць. Бач, не еде, хоча цебе абаждаць. Бывалькі. Абажджыце, я у місачку накалупаю кашы. Первамайск. АБАЙЦГЦЬ, АБЫЙЦГЦЬ зак. Абысді. Трэба абайціць дерэўню кругом, a свецяць пражэктарамі. Пярэдзелка. За день абыйдеш з коровамі мо трыццаць кілометраў. Ручаёўка. АБАКЕ'ННІКІ мн. Знадворныя планкі ў акне. Іді прыбі абакённікі. Пярэдзелка. АБАКО'НЧЫНА ж. Аканіца. Глянь, абакончына атарвалась, ета у тую уюгу. Бывалькі. Ты сегодні будеш абакончыны закрываць? Дзяражычы. АБАЛАМУ'ЦЕЦЬ зак. Адурэць. Скора я абаламучу ад твае говоркі. Карпаўка. Абаламуцеў хлопец. Ручаёўка. АБАЛО'НКА. ж. Кош у жорнах. Абалонку делаюць з бляхі ці з хванеры. Пярэдзелка. АБАМЛЯВА'ЦЬ незак. Страчваць прытомнасць. Другі раз рукі заколоцяцца — прама обомлеваю. Дзяражычы. АБА'ПАЛАК м. Аполак. Не было достак, дак вупісала абапалак. Дзяражычы. Рэжуць гарбылі — от ета абапалкі, a тады ужэ ідуць доскі. Ручаёўка. АБАПІНА'ХА ж. Вялікая суконная хустка. Абапінаха — ета балыйы плоток. Карпаўка. Абапінаху наверх кажуха заўязуюць. Ручаёўка. Учорі мая кума прыходіла у лаўку у такой абапінахі,. як мая, што летась купіла перад прачыстай. Чаплін. АБАПНУ'ЦЬ зак. Завязаць, закруціць. Абапні плотдк. Бывалькі. Абапні кругом шыі хустку, штоб цёпла було. Вулкан. Як банцік, дак завезаць, а як плотдк — абапнуць. Дзяражычы. A послі ж вайны німа нічога ні абапнуці, ні прыкрыці. Бывалькі. АБАПРА'ЦЬ зак. Абслужыць сціркай. Абперы квацер'янтаў i абмый. Дзяражычы. АБАПЯ'ЦЬ зак. Абкрыць. Ты плотдк мой абап'яла? Бывалькі. Абапні тую расцеганку. Дзяражычы. АБАРЭ'МАК м. Абярэмак. Абарэмак добры набрала. Дзяражычы. Тут i абарэмка не буде. Я у раўчакох касіў, адін абарэмак узяў. Карпаўка. Прынесі абарэмак дроў, печ распалім. Ручаёўка. Д Абарэмкам грэбці. Многа браць. Абарэмкам грабё грошы. Ручаёўка. АБАЮ'ДНА прысл. Дружна, зладжана. Абаюдна так
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абакбнчына, абакбнчыны, абакеннікі, абаламуцець, абаламўцеў, абаламўчу, абалбнку, абалонка, абамляваць, абапнўць, абапнўці, абапраць, абапяла, абапяць, заколбцяцца, квацерянтаў, корбвамі
16 👁
 ◀  / 433  ▶