венняў. Сегодні абцёшым усе дерэўя. Дзяражычы. // Абчысціць. Ты буракі не абцесуй, а то заўянуць. Ручаёўка.
АБЦЯГНУЦЬ зак. Абгарадзіць. Абцегнуць горoдчык провалкай. Дзяражычы. // Зацягнуць (пра хмару). Трэба ж вутак гадаваць, а то абцегнула хмара, дошч пойде. Ручаёўка. 2. Аб'ехаць. Нагулялась добра, я ужэ абцегнула увесь свет. Крупейкі.
АБЧЫРЫЦЬ зак. Абчарціць, абвесці лініяй. Абчырыла роўненька ліст. Первамайск. 2. Намазаць, напэцкаць. Он як мая донька умее пісаць: абчырыла усю кніжку. Ручаёўка. 3. Абкружыць. Деці мене абчыраць і на беседу завуць. Ручаёўка.
АБЧЭРЫЦЬ зак. Адкласці яйкі (пра пчол). Матка добра абчэрыла усе чарачкі. Пярэдзелка.
АБШАЛЕХТАЦЬ зак. Абсесці. Мухі абшалёхталі хлеб. Пярэдзелка.
АБШАЛЁХТАЦЬ зак. Абарваць. Уночы хлопцы абшалёхталі усю ябланю. Дзяражычы.
АБШКРЭБЦІ зак. Аскрэбці, ачысціць. Абшкрэбла на абед кордопляў. Пярэдзелка. Абшкрэбу кортоплікаў да зделаю жаранікаў. Чаплін.
АБШУКАЦЦА зак. Уладкавацца. Сядем на каня, абшукаемся і паедем. Дзяражычы.
АБШЧАПЕРЫЦЬ, АБШЧАРЭПІЦЬ зак. Абняць за шыю. І так абшчапёрыў, шо аж рукі пабелелі. Пярэдзелка. Ена ляжа ле мене, абшчэрэпіць за шыю. Дзяражычы.
АБШЧЫКНУЦЦА зак. Аблегчы шчыльна (пра вопратку). Казачына спераду і з бокоў абшчыкнёцца шчытна, а там ззаду зборкі, зборкі. Пярэдзелка. Ну і плацці у девак — абшчыкнёцца, усё відна. Ручаёўка.
АБШЫВАНКА ж. Лодка на аднаго чалавека. Дай бо, брат, абшыванкі свае, з'ежджу за гусямі: пераплылі на той бераг. Рудня Марымонава.
АБЫЗ'ЯЦЬ зак. Абабегаць, наведаць розныя мясціны. То ж сёдні дахтуры там, а то ена б усе село абыз'яла. Дзяражычы.
АБЫЙЦІЦЦА зак. Абысціся. Мы без цебе маглі б абыйціцца. Рудня Марымонава. Еслі можна абыйціцца, не залазь у даўгі. Ручаёўка.
АБЫХОД м. Абход. Абыход ізделаю, праверу, абгледжу. Первамайск.
АБ'ЯДАЦЦА незак. Есці звыш меры. Летась свае ігрушы булі, деці цэлае лета аб'едалісь. Дзяражычы.
75 👁