Старонка 164
◀ / 433 ▶
КОСЯ-КОСЯ выкл. Выгук для падзывання коней. Я ему кося-кося, а ён бежыць ат мене. Ручаёўка. КОТ: ката пець. Калыханку спяваць. Так спіцца у ценьку да гомоняць, як ката пяюць. Ручаёўка. Кату па пяту. Маларослы. Куды ён годны, кату на пету, а шчэ лезе наперад. Казярогі. КОТ:котам скаціцца. Адубеўшы, скарчанеўшы скаціцца. Баба скацілася котам з воза, мерзляком. Пярэдзелка. КОТЛІШЧА н. Выкачанае месца.— Котлішча — ета калі коні ці коровы па пасевам ці па траве пакачалісь. Во пакачалісь, котлішча пастаянная зрабілі. Ручаёўка. КОЎБІК, КОЎБАК м. Страўнік жывёлы. Усё нутро сабака выцег: і чэпец, і коўбік, і сала тое, і кішкі. Мы коўбік начынім легкавушкаю, дак смачны, смачны. Дзяражычы. Вывернулі коўбак, а там і гвазды, і сцекло. Вот і здохла корова. Первамайск. Памянш. коўбічак. Ена ж коўбічак як начыніць, да перчыку пакладе, да цыбулькі, да спечэ. Дзяражычы. КОХТА ж. 1. Кофта. Кохту без рукавоў пашыла на лета. Дзяражычы. Пашыю кохту па моді. Чаплін. 2. Верхняя жаночая вопратка доўгага памеру. Кохта доўгая, ніжэй кален, цёплая такая. Дзяражычы. Кухвайка короткая, а даўжэйшая — кохта на ваці. Кажуць: доўгая кохта. Пярэдзелка. Памянш. кохтачка. У нас кажуць кохта, кохтачка, а екіе у гораді жывуць, дак гавораць блузка. З мацераі кохтачка. Дзяражычы. Зашмаргні кохтачку. Ручаёўка. КОЦ м. 1. Радно. Коц завецца посцілка з тоўстай пражы. Радны белые, а кацы красяць. Дзяражычы. Коц — посцілка з трапак. Карпаўка. Коц — его ткуць, накідаюць чэраз трэсціну, трапкі рвуць да закладаюць — ета коц. Пярэдзелка. 2. Палавік. Новы коц вуткала, цепер надоўга хваціць засціляць мост. Бывалькі. КОШКА ж. Кошка. Кошку трэба куды-небудь занесці, такая шкадлівая стала. Бывалькі. КОШКА ж. Прылада для выцягвання затануўшых рэчаў: Кошкай боўталі, боўталі, а ведра нема. Пярэдзелка. КРАДЗЕЖКА ж. Крадзёж. Жонка без крадежкі не растранецца. Ручаёўка. КРАЙ м. Край. З далёкага краю ён прыехаў. Вулкан.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 433 ▶