Старонка 165
◀ / 433 ▶
КРАЙ прыназ. Каля. Ой, седела Машачка край акенца (З нар. песні). Дзяражычы. КРАЙ-НА-КРАЙ прысл. Далёка-далёка. Ена цеперакі вучыцца, еде край-на-край, да пісьма нема, а маццы гора. Чаплін. КРАЛІХА ж. Труска. Краліха коціцца і па чэцвера. Чаплін. КРАЛІЦА ж. Труска. Краліца крольная. Дзяражычы. КРАМ м. Крамніна. Калісь разношчыкі насілі крам. Дзяражычы. Краму выслала маццы. Ручаёўка. Раней жа мы увесь мацір'ял крамам называлі. Люда, екісці там крам лежыць на лаўцы, заберы его. Чаплін. КРАМНІНА ж. Крамніна. Крамніна — атрэзаў багата. Ручаёўка. Ена баба баіцца, штоб не умерла, як стане вувешуваць, дак аднае крамніны веровак пяць. Дзяражычы. КРАМНЫ прым. Крамны. Крамное палатно не то, што саматканае. Казярогі. КРАМСАЛА н. Красала. Я узяў крэмсала да як стукнуў аб крэмень. Ручаёўка. КРАМЯ прыназ. Акрамя. Калісь крамя палатнянага нічога не пабачыш. Пярэдзелка. КРАПІВІЦА ж. Крапіва. Крапівіцу паламала круга города. Ручаёўка. КРАПІЎКА ж. Хатняя кветка. У крапіўцы лісце зелёнае з краснымі полосамі. Ручаёўка. КРАПІЦЦА незак. Мацавацца. Дорожка крэпіцца на шнуру, а рыба хватае. Пярэдзелка. КРАПІЦЬ незак. Мацаваць. Ужэ як мене господь крэпіць на етам свеці — девеноста годоў мне, я его слаўлю день і ноч. Чаплін. КРАПІЦЬ незак. Латаць. Учора увесь день адежу крэпіла. Ручаёўка. Я крэпіла сегодні, латак столькі напрылеплівала. Крупейкі. КРАПУЗНЫ прым. Моцны. Такіе крапузные мешкі, што десяць годоў будуць жыць. Пярэдзелка. КРАПЧАЛЕННЫ прым. Моцны. Крапчаленная вероўка — і бык не атарве. Пярэдзелка. КРАПЧУШЧЫ прым. Вельмі моцны. Екі ён крапчушчы, нічым его не вуведеш. Ручаёўка. КРАПЧЭННА прысл. Вельмі моцна. Нага крапчэнна балела. Пярэдзелка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶