Старонка 163
◀ / 433 ▶
церы. Ручаёўка. △ Колькі заўгодна. Шмат. Сенакосу накосім колькі заўгодна. Дзяражычы. КОМ м. Камяк. Комамі пустацвет у гурках. Ручаёўка. КОМЕЛЬ м. Дзяркач. Матка мая увыйшла, да за комель, да давай чысціць нас. Бывалькі. Іді, бо зараз комлем па спіне дам. Дзяражычы. КОМІНАК м. Выступ у печы. Падай спічкі, там на комінку лежаць. Первамайск. КОМЛАТА ж. 1. Пакой. Я вас пераберу у тую комлату. Дзяражычы. У іх добрые комлаты, велікіе. Ручаёўка. 2. Гарадскі дом. У Веры у хаце, як у комлаці, а у цебе шчо, адна гразь. Дзяражычы.//Хата. Ён прышоў, а ена з хаты уцекла. А ён: «Люба Дзмітраўна, іді у комлату». Ручаёўка. КОН м. Гульня ў мяч.— А де ж хлопцы? — Пайшлі у кон гуляць. Пярэдзелка. Кон — гульня у мяч. Адводяць поле, паделяюцца на две парцеі, беруць мяч і кідаюць. У кого папаў, той выходіць. Первамайск. КОНІК м. Цвыркун. На траву вунь сколькі конікаў прыгае. Чаплін. КОНІК м. Чарка. Конік — ета калісь чарка. Дзяражычы. КОНІК м. Варэнік. Заўтра будам з вішань конікі делаць. Конікі маленькіе, лепяцца кулачкамі. Дзяражычы. Два конікі прынёс, шо пекуць із сырам. Казярогі. КОНІКІ мн. Жарты. Пару конікаў выдумаем. Чаплін. △ Конікі вытвараць. Капрызіць. Конікі вытварае у хаці. Пярэдзелка. КОРШАК, КОРШЫК м. Каршун. Коршак усіх курэй табе перацегае. Пярэдзелка. Коршык хваць і несе к старыку. Ахотнікі будуць гнаць вутку, а я зделаюсь коршыкам. Крупейкі. КОСТУР м. Мыліца. Як не с костурам іду, дак я валяюся. Хадня з костурам не хадня. Бывалькі. Страшна, ужэ гады тры з костурам хаджу. Дзяражычы. Піліп на кастурох, ножка его не становіцца. Первамайск. КОСЫ мн. 1. Валасы. Абстрыжы хлопца, а то косы ужэ велікіе. Дзяражычы. У цебе косы густые. Ручаёўка. 2. Вусікі ў кукурузным пачатку. Кіехі ужэ косы папускалі. Ручаёўка. Косы пачарнелі, трэба напарыць кіехоў. Чаплін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶