Старонка 162
◀ / 433 ▶
КНЫПЕЛЬ м. Друк. Было Улляні узяць кныпель добры да па ём і па ёй. Схвацілі кныпеля? Дзяражычы. КНЯЖЫ прым. Дружка маладога. Вашаму княжому ўзялі чуба дай урэзалі, на воротах дай павесілі, хто йде, дай пытае, чый чуб ета летае (З нар. песні). Крупейкі. КОДЛА н. Род, племя. Мае кодла з Магілёўшчыны. Первамайск. Кодла — ета уся мая прырода, родічы. Ручаёўка. КОЖА ж. Скура. Аж мороз па кожы сыпле, так праціўна збіраць каларадаў. Ручаёўка. КОЖДЫ займ. Кожны. Узела у Гены красных кордопляў да у кождую боразду накідала. Дзяражычы. Абсудяць, а тады прыбегуць, а ена кождаму на, на. Дзяражычы. Ена к кождаму подойде і кождага падведе. Первамайск. КОЖЫН займ. Кожны. Кожын себе стоіць: гуляка себе стоіць, роботнік себе стоіць. Дзяражычы. Кожын чалавек кабанчыка б'е. Ручаёўка. КОЗЛІКІ мн. Заплеценыя валасы. Ты доўга будеш хадіць незаплеценай, іді, заплеціся у козлікі. Бывалькі. Козлікі заплецеш, а тады трапачкі туды. Дзяражычы. А мая девачка тая — у козліках косы. Бывалькі. У козлікі косы заплетаюць. Дзяражычы. КОЗНАЯ прым. Котная (пра казу). Каза козная, скора акоціцца. Дзяражычы. Козная каза па девяць месяцаў ходіць. Чаплін. КОЙ займ. Сёе-тое. У нас на кватэры вучыцелка, а цеперакі паехала здаваць у Мінск. Шчэ кой лежыць у нас: і кнігі, і валенцы. Ручаёўка. КОЙ-ДЗІ прысл. Сям-там, дзе-нідзе. Ена кой-ді, кой-ді муха тая летае. Дзяражычы. КОЙ-СКОЛЬКІ прысл. Крыху, некалькі. Картопляў засталося кой-сколькі, скаціні ужэ не даём. Ручаёўка. КОЙ-ЯК прысл. Як-небудзь, так-сяк. Дед узяў кабылу да склалі воз да кой-як і езділі. Ручаёўка. КОКА н. Яечка (у размове з дзецьмі). Варацца кокі, ціха, ціха, зараз дам. Бывалькі. КОЛАС м. Колас. Снапы ставілі каласамі уверх. Бывалькі.// Збожжа. Колас я додому прынесла, дак паўпуда було. Дзяражычы. КОЛЬКІ ліч. Некалькі. Унесе навесам колькі. Ручаёўка. КОЛЬКІ прысл. Колькі. У мене колькі було на ква-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 433 ▶