Старонка 161
◀ / 433 ▶
КЛІШАВЫ: клішавыя ногі. Крывыя ногі. А ногі у его клішавые. Дзяражычы. КЛОПАТ м. Клопат. Столькі клопату було з естым парасям: цэлы день шукалі. Бывалькі. КЛОПАТ м. Усё роўна, абыякава. От табе клопат, калі хто поеде. Пярэдзелка. Мне клопат, абы я ні голодная была да ні голая. Рудня Марымонава. Мне клопату: як хоча, так нехай делае. Ручаёўка. КЛОПАТ часц. Няхай. Грышачка карандаш у рот берэ.— Клопат. Дак у рот берэ.— Клопат. Бывалькі. Я не так заслала пасцель? — Да клопат, паладім тады ужо. Дзяражычы. Клопат, ены ж маладые, дак нехай ужэ робяць, што хочуць. Ручаёўка. КЛУНЯГА, КЛУМЯГА ж. Клунак. Ён везе клунягі конём. Дзяражычы. Прынесуць деці два клумягі мукі, я трынаццаць-чатырнаццаць буханак спеку. Чаплін. КЛЮЧ м. Ключ. Замкні там дверы, а ключ пакладі пад чыгун. Бывалькі. КЛЮЧ м. Натоўп, гурт (людзей).— Што такое ключ? — Стаіць вочарадь, дак кажуць: «Цэлы ключ народу». З Германіі, як нашы аслабанілі, ключ народу прыехаў. Дзяражычы. КЛЮЧОМ прысл. Разам, сумесна, узяўшысь адзін за аднаго. Пад рукі беруцца деўкі, такім ключом і пеюць. Бывалькі. Калісь деўкі і хлопцы беруцца ключом да і гуляюць і пеюць. Дзяражычы. КЛЮШАЦЦА незак. Важдацца. Не клюшайся доўга з мужыком, кідай, не жыві. Дзяражычы. КЛЯВАЦЬ незак. 1. Кляваць. У деда не клюе, то ён стары, дак его абегаюць плотачкі. Дзяражычы. 2. перан. Калоць. Ён буде клеваць дрова. Дзяражычы. КЛЯДЗЬБА: клядзьба класці (пакласці). Клясціся. У п'яценку светую плашчаніцу светую уносяці, усякіе клядьбы клалі. Ручаёўка. Паклала клядьбу на его. Чаплін. КЛЯПЕЦ м. Плотка. Кляпец — плотачка, кругленькая, тоўсценькая. Бывалькі. Ну і налавіў! Кляпца дохлага. Пярэдзелка. КЛЯТЫ прым. Пракляты. Душа клятая то найдецца. Е такіе клятые душы. Дзяражычы. КМЁТКІ прым. Кемлівы, цямлівы. Ходорына Валя— кмёткая деўка. Кмёткая — старанная, паметлівая. Ручаёўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 433 ▶