кажуць: за пераборы падкінуў чорт лапці i абдры. Pyчаёўка. 2. Вяроўка. Капыл нада i аборы, на капыле плесці чуні. Казярогі.
АБО'РВАЦЬ незак. Абрываць. Маня аборвала парэчкі надовечы, дак я скруціла да прысыпала сахарам. Pyчаёўка.
АБО'УТАЦЦА зак. Пакорпацца. Пака аббутаецца з целяцьмі, дак деці без маткі у школу пабегуць. Дзяражычы.
АБПІНА'ЛКА ж. Вялікая хустка. Абкрылася абпіналкай, a усероўна холадна. Казярогі. Абпіналкі выгодна купляць: ены вельмі цёплые. Крупейкі.
АБРАБА'ТУВАЦЬ незак. Апрацоўваць. Так i жыў Атрошка: абрабатуваў свой планік патрохі, карміўся, чым бог пашле. Пярэдзелка. Трэба землю абрабатуваць кожны год. Ручаёўка.
АБРАБГЦЦА зак. Запэцкацца. Де ты так абрабілася. Бывалькі. Учорі ена абрабілася у канхвету, я скінула ее плаще. Дзяражычы.
АБРАДЗІ'ЦЦА зак. Адзецца (прыгожа). Абраділася у новае плаще i пашла. Дзяражычы.
АБРАДЗІ'ЦЦА: дачкой абрадз'щца. Нарадзіць дачку. Мая завіца дачкой абраділася. Дзяражычы.
АБРА'ЗУ, АДРА'ЗУ прысл. Адразу, зразу. Я абразу скажу сцішок. Крупейкі. Ад тае травы шкурка навалаклась — абразу зацегло. Ручаёўка. Прынесеш — адразу пералі молоко. Чаплін.
АБРАКА'ЦЦА незак. Ахвяроўваць. Калісь хто што пажэртвуе на ікону — ета i звалі абракацца. Ручаёўка.
АБРАТНА прысл. 1. Зноў. Мінуту пастаяла i обратна пытае. Карпаўка. Вупілі, обратна становяць поўны буталь на стол. Вулкан. Памыю, а ена обратна зноў такая. Ручаёўка. 2. Назад. Паутаскувала, паукарчувала — саджае обратна. Рудня Марымонава.
АБРА'ТНЫ прым. Зваротны. Куміна вада — обратное цечэнне, заварот вады. Дзяражычы.
АБРО'К м. 1. Падатак. Цалісь пану плацілі аброк хлебам, салам, палатном. Вулкан. 2. Ахвярапрынашэнне. Хто екі аброк даваў — хто хоўст, хто што. Абракацца — даваць на ікону аброк. Ручаёўка.
АБРУ'САК м. Настольнік. Старые люді куплёную скацерку называлі абрусак. Вулкан. Куплёная вубіваная цветамі скацерка — абрусак. Казярогі
Дадатковыя словы
аббўтаецца, аборваць, абоутацца, абрадзщца, абрадзіцца, абратны, абрбк, абрўсак
30 👁