Старонка 156
◀ / 433 ▶
КАТРЫЙСЯ займ. Якісь, якісьці. Катрыйся з вас з рагаткі страляў? Чаплін. КАЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Кошачка каўкае, калі толькі есць хоча. Чаплін. Сегодні цэлую ноч не спала: каты усё урэм'я каўкалі на гарэ. Ручаёўка. КАЎРАХ м. Замерзлы гной. Замерзнуць у нас каўрахі у хлеве. Дзяражычы. КАЎРЫГА ж. Кавалак зямлі, снегу. Адламаў ломам каўрыгу — і на сані. Пярэдзелка. КАЎРЫЖЖА н. зб. Кавалкі зямлі, снегу. Такое каўрыжжа у хлеве, корові легці нельга. Пярэдзелка. КАЎТАНУЦЬ зак. Глынуць. Дай каўтануць вады. Пярэдзелка. Як каўтане сала, дак его памукае ірваць. Чаплін. Вады каўтанула, холоднае зайшло, дак зуб забалеў. Мохаў. КАЎТОБ м. Глыбокая яма, запоўненая вадой. Там ле возера шчэ каўтоб е. Бывалькі. — А де Петро? — Пошоў з хлопцамі у каўтоб рыбу муціць. Пярэдзелка. Там каўтобы такіе. Ніякіх каўтобаў там німа, крыніцы, дай усе. Дзяражычы. КАЎТОК м. Глыток. Ну хоць каўток малака вазьмі. Ручаёўка. Аставіў у бутылцы на каўток вады. Пярэдзелка. КАЎТУН м. Каўтун. У ее на галаве каўтун, ён з ляку бывае і з таскі. Чаплін. 2. Зблытаныя валасы. І не стыдна табе, ты ж велікая девачка, а галавы не рашчэшаш — каўтун на галаве. Дзяражычы. 3. перан. іран. Від жаночай прычоскі. Пасаділа каўтун екі на галаву, ён табе не прылічна. Чаплін. КАЦЭ-КАЦЭ выкл. Выгук для падзывання ката. Кацэ-кацэ, кацэсечка мой, хаді уваллю малачка. Ручаёўка. КАЦЭСЯ ж. Кошка. Баба спаймала кацэсю. Ручаёўка. КАЦЭСЯ-КАЦЭСЯ выкл. Выгук для падзывання ката. Кацэся-кацэся, куды ён збег, две ночы не жджы его. Ручаёўка. КАЦЮШКА ж. Шпулька. Бачыце, екое палаценца: кацюшкі беруць і снуюць, а тады сваю пражу, і таею, і таею уперамежку ткуць. Ручаёўка. КАЦЮШНЫ прым. Шпулькавы. Нітак кацюшных узела да ткала. Ручаёўка. КАЦЯНЯТКА н. Кацяня. За каценятка і на гору его
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 433 ▶