Старонка 155
◀ / 433 ▶
КАРЭНЯЧЧА н. зб. Карэнне. Карэнячча прыбіла водою. Дзеражычы. КАРЭЦ м. Карэц. Калісь булі кружкі медяные, дык ета карэц. Крупейкі.// Кружка з гільзы. Карэц — медны з гільзы у войну делалі. Бывалькі. КАСАНУЦЬ зак. 1. Пакасіць. Дай мне касануць разы са два. Бывалькі. Ты б касануў корові травы. Дзяражычы. 2. перан. груб. Ударыць, выцяць. Мене па морді касануў. Пярэдзелка. КАСАПЛЁТКА ж. Стужка. Косу заплецеш да туда і латачку — касаплётку. Дзяражычы. Такіе красівенные касаплёткі прывезлі у лаўку. Бывалькі. КАСАР м. Касец. Сколькі касар вукашуе у день? Ежалі б усе касары касілі так. Ручаёўка. КАСІНКА ж. Касынка. Давай касінку апрану. Бывалькі. Я свайму деду і на смерць надела жылетку і касінку шоўковую на шыю. Дзяражычы. Касінкі носяць як вот цёпла, зімой жа іх не заўяжаш. Ручаёўка. КАСТАЛОМ м. Балотная трава. Бач, сын, о тут касталом расце. Пярэдзелка. Трэба касталому прынесці да насушыць. Чаплін. КАСТЫЛЬ м. 1. Мыліца. На кастылёх хадіў. Пярэдзелка. 2. Верхняя ручка ў падоўжанай піле. Вершняк — ета чалавек, екі стаіць наверху і держыцца за кастыль, цегае пілу за кастыль. Ручаёўка. КАСЦЁР м. Кастрыца. Касцёр пасеялі, касцёр і палучылі. Казярогі. КАСЫРНАСЦЬ ж. Незычлівасць, зласлівасць. Выйду замуж — мне не палегшае, а пахужае: ён маім децям не буде прыяць, а касырнасць буде. Пярэдзелка. КАСЯЧОК м. Стол у куце (трохвугольны). Салхвету купілі на касячок. Касячок — ета столік на куце, прыбіваюць его. Ручаёўка. КАТОРЫ займ. Некаторы. Трэціны, девяціны, сарачыны — которы правіць, которы не правіць. Дзяражычы. Которые з ляку с ума тронуліся, которые паяўляліся додому. Чаплін. КАТРЫ займ. 1. Які, каторы. Мо там буў катры? Ручаёўка. Деўкі, катрая з вас брала цёскі? Дзяражычы. 2. Некаторы. Іде котрое і плача. Катрые кажуць вуткі, катрые — вутвы. Дзяражычы. Мы ужэ домоў пашлі: катрые раней, катрые пазней. Ручаёўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 433 ▶