цягне кошачка. Вулкан. Каценятак ена ета во де паскідала. Дзяражычы.
КАЧАТЫ мн. Уключыны. У качаты закладаецца апачына. Пярэдзелка. З качатоў выслізнулася апачына. Чаплін.
КАЧОЛКА ж. Качалка. На круглаю кочолку беллё наматваюць, а той рубчастай кочолкой зверху пакачаеш. Чаплін. Беллё кочолкой качанае хорошае. Пярэдзелка.
КАЧУЛКА ж. Прадаўгаватыя брускі, на якіх падвешваюцца ніты. Ніты роботаюць на качулках. Ены з дірачкамі, качаюцца. Дзяражычы.
КАЧУР м. Качар. У нас вуткі і качур. Дзяражычы. Качур такі красівы вурас. Бывалькі.
КАШАРА ж. Кашара. Кашара у нас за рэкой. Карпаўка. Канешне ж, і авечак у нас заганяюць у кашару. Ручаёўка. Вялікі кошык, у які кладуць зімой карове сена. Вытрусі сена з кашары.//Кош. Воцета вот карзіна, што носяць яблакі,— кашара. Чаплін. Памянш. кашарка. Усып пацерухі у кашарку. Пярэдзелка.
КАШЛЯЦЬ незак. Кашляць. Уранні такі кашаль душыць, так кашляю, у горлі дерэ. Ручаёўка. Як кашляе, дак цяжка дыхаць. Чаплін.
КАШЫЦА ж. Крупнік. Каша — крутая з любых круп варым, а кашыца — жыдкі суп. Дзяражычы. Коля мой баршча не есць, сыровадкі не есць і кашыцы не есць. Пярэдзелка. Кашыца пахне козлом. Ручаёўка.
КВАСОЛЕВЫ прым. Фасолевы. Суп квасолевы прыставілі варыць на абед. Пярэдзелка.
КВАСОЎКА ж. Крупнік з ягадамі ці яблыкамі. Сыплюць пшоно, а тады дабаўляюць компот з сахарам от і квосоўка. Бывалькі. От люблю квосоўку з вішнямі, да з сахарам. Вулкан. Квасоўка — суп з любых круп, звараны з квасам і сушанымі вішнямі, яблакамі, ігрушамі. Дзяражычы. Па трыццаць рублей беруць, а квосоўкаю кормяць. Пярэдзелка. Як сала пад'есі, дак і квосоўкі можна з'есці. Ручаёўка. Квашаная капуста, агуркі, буракі. Хіця ле екой квосоўкі пограб ізделаем. Дзяражычы.
КВАСУЛІ мн. Фасоля. З квасулямі, з ігрушамі тоўчанымі делаюць пірагі. Пярэдзелка. Алеся, пацегай квасулі і пад стрэху пастаў. Казярогі.
КВАСУЛЯ ж. Фасоля. Квасуля кожды год родіць у мене. Дзяражычы. Пасеяла цэлую граду квасулі, а ена не
76 👁