ЗРА'ДЗІЦЬ зак. Здрадзіць. Я на ракету не сабіраюсь, бо ракета можа зрадіць. Дзяражычы. ЗРЬГВАЧАК м. Абрывачак. Зрывачак — парваные вожкі ці екі-небудь канец. Падай мне той зрывачак, увезаць чамайдан. Рудня Марымонава. ЗУБ м. 1. Зуб (у чалавека). Як худенька без зубоу жыць. Карпаўка. 2. Зуб (у граблях). Гледі зуб не паламай, тут мноеа палак, грабі ціхенька.. Ручаёўка. 3. Зубок, долька часнаку. Я ніколі не шчытала, колькі у голоуцы зубоў. Ручаёўка. 4. Ніжняя частка карункаў. Пакажы мне, як ты звезала еты зуб. Пярэдзелка. 3 зубимі каронкі везала. Ручаёўка. Памянш. зубочак. Два зубочкі е, пенькі, па бокох пенькі е. Дзяражычы. У катлеты зубочак патаўны i то, як пахне. Казярогі. ЗУ'БКАМІ прысл. 3 хітрынкай, каварна. ён прыдумае на цебе шчо-небудь, да зубкамі, да смешкамі, а ты плачаш. Дзяражычы. ЗУ'БЛЕНКА ж. Вялікая цыгарка. Вечна ты з зубленкай ходіш, ужэ задыміў усе у хаце. Ручаёўка. ЗЫК м. Нагавор. Людечкі у зык пусцяць. Бывалькі. У зык, у крык люді возьмуць. Дзяражычы. ЗЮЗЮ'КАЦЦА незак. Размаўляць. Чого вы там шушука'щесь, зюзюкаіцесь? Чаплін. ЗЯВА'ЦЬ незак. Рыкаць. Ото мая корова, рожкі прамые, іде ужэ, зевае—далека чутна, аж на том канцэ чутна. Ручаёўка. Наша корова іде да зевае. Чаплін. ЗЯЗКУЛБНІК м. Лясная расліна. Зезюльнік расце у лесі, зелёненькіе цветочкі маленькіе. Ручаёўка. ЗЯЛЕ'ЗА н. Жалеза. Шчэ ж Віціна yce тутака: i плацце, i сорочкі, i штаны, i чобаты, i зелёза поўны двор. Дзяражычы. Крышу соломай крыюць або зелезам, або шыхверам. Ручаёўка. ЗЯЛЕ'ЗНЫ прым. Жалезны. Сашнікі зелёзные. Пярэдзелка. Будуць зелёзные па небу летаць, казалі калісь* Ручаёўка. ЗЯЛЕНЫ прым. 1. Зялёны. Зелёных нітак прывезла з Лоева, буду ушываць скацерку. Бывалькі. 2. Недаспелы. У нас ле ігрушы зелёнае жыта ешчэ. Ручаёўка. 3. neран. Слабы, кволы. Еньі„ деці, зелёные такіе, дак не ганяюцца за едой: день не едяць i не попросяць. Дзяражычы. ЗЯРКА'ТЫ прым. Балбатлівы. Сам ён спакойны, а жонка зеркитая. Дзяражычы
Дадатковыя словы
зеркйтая, зрадзіць, зубймі, зюзюкацца, зяваць, зялеза, зялезны, зяркаты, зўбкамі, зўблен, шушукащесь
4 👁