Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
АБІДЖА'ЦЦА незак. Крыўдзіцца. Я не буду абіджицца на сваю долю: я важна не работала, хоць хадяйства було большое — наймалі i рабілі. Дзяражычы. Мая донька, нашто табе абіджацца: дваюрадные, траюрадные — холодная радня. Вулкан. Я абіджаўсь: акціўны роботнік, а чого-та вы мене не паменіце. Казярогі. Абіджиецца на Ябрыка, што его жонку вугнаў. Ручаёўка. АБІДЖА'ЦЬ, АБІЖА'ЦЬ незак. Крыўдзіць. Я пытаю: не абіджае цебе мая новая жонка?— Не, кажа, не абіджае: Дзяражычы. Мене не абіджаюць, харашэ гледяць. Первамайск. Я нікога ніколі не абіжаў. Чаплін. АБІ'ДНА прысл. Крыўдна. Мне на его тожа абідна, я на его неміласердна, бо 'ён адбіў Пашу, а сам i не думаў жэніцца. Дзяражычы. Еслі табе шчо абідна, скажы. Ручаёўка. АБІРА'ЦЬ незак. 1. Абрываць. Я табаку абіраў на хаці, дак чуў. Казярогі. Пошбу на кустах з бабай абіриць маліну. Чаплін. Аж мороз па кожы сыпле, так праціўна абіраць жукоў каларадскіх. Ручаёўка. 2. Збіраць рой. Poŭ абіраюць у раёўню. Дзяражычы. Скарэй іді абірай пчол — вісяць на дераві. Ручаёўка. АБКЛА'Д м. Пухліна. У ее абклад пад каленам, хадіць не можа. Карпаўка. На назе такі абклад, усю ноч не заснула., Крупейкі. АБКЛА'ДКА ж. Свінка (хвароба). У мене хлопчык буў сем годоў, дак абкладка задушыла. Дзяражычы. АБКРА'СІЦЬ зак. Нафарбаваць. Нашто ты абкрасіла рот? У нас жа ніхто не красіцца. Первамайск. АБКУ'ТВАЦЬ зак. Захутаць. Абкутай діця да панесі на вуліцу пагуляць. Дзяражычы. Абкутай калыску ат мух, а то діця прачнецца скора. Казярогі. АБЛАВУ'ХІ прым. перан. абразл. Прыдуркаваты. Вот аблавухі, не мог сам прыці, трэба зваць. Ручаёўка. АБЛАЖНЬГ прым. Абложны, зацяжны. Отэта ужэ хмара нашла, буде аблажны дошч ліць. Чаплін, АБЛАМА'ЦЦА зак. 1. Абламацца. Абламаўся сук пад ім. Дзяражычы. 2. Паламадца. My вуехалі за село, абламаўся аўтобус, дак му не паехалі. Дзяражычы. АБЛЁПАЦЦА зак. Абляпацца. Аблёпаўся граззю. Карпаўка. Свіння аблёпалась глінай — уся жоўтая. Pyчаёўка. АБЛЕТ м. Веснавы вылет пчол. Веснавы аблёт naчаўся рана. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абкрасіць, абкутваць, абкўтай, аблавўхі, абіджаць, абіджйецца, абіжаць, абірйць, джйцца, пошбў
9 👁
 ◀  / 433  ▶