Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
АБГАНЯ'ЛКА ж. Сошка для абворвання бульбы. Абганялка i саха — адно i тое ж. Чаплін. АБГАНЯ'ЦЬ незак. Здзімаць (ветрам). Жукоў багата на жыці?— Багата.— Дак буде раснае, ядранае. Вецер краску абганяе, як бы ціхенька було, дак добра, було б зерно добрае, поўненькае. Дзяражычы. АБГАФАНЫ дзеепрым. Абгарэлы. Ты ей хоць страляй,. а ена пень дай усе — абгараны. Дзяражычы. АБГРЭ'ЗУВАЦЦА незак. Агрызацца. Я его вуругаў, дак ён не абгрэзуецца са мной. Ручаёўка. АБДЗІРА'НЫ дзеепрым. Абарваны. Наденься, а то ходіш абдіраны, а люді падумаюць, што німа чого надець. Ручаёўка. АБДЗІФКАВЫ прым. Вытканы са зрэб'я. Абдьркавае полотно ужэ не токде добрае, як тонкае, льняное. Ручаёўка. А то прэдуць на абдіркі, дак ета таўшчэйшае. / на полотно кажуць абдіркавае. I на ніткі кажуць абдіркавые ніткі. Пярэдзелка. АБДЗІФКІ мн. Зрэб'е. Што абдіраюць — абдіркі. Жменьку абдерэш — абдіркі адкідаеш: фтары сорт. Пярэдзелка. Абдіркі пасля грэбня. Крупейкі. АБДЗЮ'ЖЬЩЬ зак. Абмачыць (пра дождж). Вымакла, як хлюшч, так дошч абдюжыў. Дзяражычы. АБЕ'ДАННЕ н. Абед. Трэба i вечэра, i снеданне, i абёданне. Дзяражычы. АБЕ'ДАШНЫ прым. Абедзенны. У абёдашным перарьіві нагадуе вуценят. Чаплін. АБЕ'ДЗВЕЕ ліч. Абедзве. Ета ж абёдвее дачкі прыежджалі. Ручаёўка. Іванькавы абедвее капаюць кортоплі. Чаплін. АБЕ'ДШ прым. Абедзенны. Магазіншчыца куды паехала? — Ей жа парарыў абёдні. Дзяражычы. АБЕ'ЧКА ж. 1. Вокладка. Красівые абёчкі у цітраді. Первамайск. 2. Кош у жорнах. Атламалася абёчка, вделай новаю. Первамайск. Абёчку трэ було прачысціць. Ручаёўка. АБЗО'Л м. Знешняя частка драўніны ў ствале дрэва. H yi рэжчыкі: столькі абзолу нарэзалі. Дзяражычы. АБЗО'ЛЬНЫ прым. Абалоністы. Абздльные дошкі аддау сыну на шалёўкі. Дзяражычы. АБРДА ж. Крыўда. Такая абіда на его, што змоучыць нельга. Чаплін. Абіда, калі хто цебе абкраде, напрасна атругае. Ручаёўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абганяць, абгрэзувацца, абдзюжьщь, абдзіраны, абеданне, абедашны, абедзвее, абедш, абечка, абзблу, абзольны, зрэбе, зрэбя
22 👁
 ◀  / 433  ▶