БЯРНУШКА – наз., р. -і, жан. р. Бервяно. Прысядзім ны бярнушках. Рас. р., Бухава. Шыпка пабегыла й ужу ні магу, хуць троху на бярнушкых пасядзець. Тамсама. Ны нашу хату нады бярнушык. Тамсама. (М. В.).
ВАБНІК – наз., р. -а, мужч. р. Невялікі посуд, які прыстасоўваецца на дрэве для пчалінага рою. Брасл. р., Купчэлі. (В. П.). Параўн.: вабіць, вабік.
ВАЛ – наз., р. -а, мужч. р. Вал.
ВАЛ – наз., р. -у, мужч. р. Воўна, настрыжаная вясною. Параўн.: волас – восенская воўна. З аўцы настрыгчы пяць хунтаў валу й сем хунтаў воласу? Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
ВАЛАСНЯ – наз., р. -і, жан. р., толькі ў адз. л. Лёска. Даўней валасьню зробіш на шэсьць ці восем валасоў, а лешч ці судак такі возьмяцца, што трах і пярарве. А ў вас натто моцная валасьня! Ш чаго гэто? Шоўк ці так што? Цяперашняя жылка – ой, добрая валасьня. Гродз. р., Белая. Няцяжка бачыць: назва валасня (з конскага воласу) перанеслася і на лёску з якога іншага матэрыялу. Цяпер і бліска не знойдзяш, каб вутку з валасьні рабіў хто. Кап. р., Пясочнае.
ВЕКАВУХА – наз., р. -і, жан. р. Жанчына, якая не была замужам. Вікавуха тая нікуды с хаты ня выходзіць. Рас. р., Бухава. Нічога ні хачу табе плахога, толькі ніхай твая Поля вікавухай астаніцца. Тамсама. (М. В.). Німа зласьнейшый, як спасыўская муха й дзеўка-вікавуха. Мсціслаў. Параўн.: век, векаваць.
ВІННЫ – якасны прымет., -ая, -ае, -ыя. Вінны смак, вінныя яблыкі. Вінны – кісла-салодкі. Пакаштуй мой вінны яблык. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). Я люблю вінныя яблыкі. Слуцк. Як сьпелянькая (вішня) – ў ёй вінны смак. Бабр. р., пас. Янкі Купалы.
ВІННЫ – адносны прыметнік ад назоўніка віна. А ці не вінны ён? Ні крошкі ні вінаваты? Бабр. р., Байлюкі.
ВОЛАС. Волас.
ВОЛАС. Гл. вал.
ВОШЫЎКА – наз., р. -і, жан. р. Манішка (у кашулі, сарочцы). Чэрыкаў. Вошыўка – з (во)-шы-ць.
ВОРЧЫК – наз., р. -а, мужч. р. Мяшок. Дзісь накапала толькі пяць ворчыкаў бульбы. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ВУЖАКА – наз., р. -і, жан. р. Гадзюка. Я гадоў зь дзесіць ля Бегамлі жыў. Дык у вадным балоццы, дайця рады, ня ступіць – вужы й вужакі. Вуш-то ён нічога, а гадзюка – хай яе халера, страх які! Леп. р., Капачы. Вуш – то гэта й ё вуш, а вужака – то гэта вужака, а ня вуш. Тамсама.
ВЫМЕНЦІЦЬ – дзеясл., -у, -іш, законч. тр., пераходны. Вельмі хутка і нямала з'есці (міску, гаршчок якой стравы), як (параўн.) хутка "менцяць", "мянташаць" касу. Пакуль мы агледзяліся, дак ён і вымяньціў тую юшку, што й пахваліць ня ўсьпеў. Глускі р., Клетнае.
102 👁