АБІБОЧЫНА – наз., р. -ы, агульн. р.; ад абібок (абібок, у сваю чаргу, ад "абіваць бакі" - валяцца на печы, на пасцелі, не быць рупліваму, рухаваму). Хто такую абібочыну за жонку возьме? Нашто каму такая абібочына? - А ты вельмі лепшы? Ты сам абібочына! Глускі р., пас. Янкі Купалы. АБМЫЛІЦЦА - дзеясл., -юся, -ішся, законч. тр. Памыліцца. Купляй густы кажух і прасі густога крупніку - то не абмылішся. Маладз. р., Павязынь. Гл. мыляцца. АБМЫЛКА - наз., р. -і, жан. р. Памылка. Ці вінаватая, ці не, - выйшла ў нас абмылка. Ткала коўдры, ды абмылка недзя, кветка выйшла няроўная. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). АБПАЗЫЧЫЦЦА - дзеясл., -уся, -ышся, законч. тр. Улезці ў пазыку, напазычацца і не ў аднаго чалавека. Я мушу ехаць дахаты, пэнсія нівялікая, пасьпела ў вас тут аппазычыцца. Калі што будзець, а пакуль што толькі аппазычылася. Мядз. р., Будслаў. АБЫЦЦА - дзеясл., абудуся, абудзешся, законч. тр. Пабыўшы нейкі час, пагадзіцца з абставінамі, умовамі. Кап у нас пажылі пры гэткіх вазёрах, то абыліся п і ні казалі п так на наша ўсё. Лепель. Паехалі, пішыць, на цаліну - ні таго лесу, ні той вады - ніяк, кажуць, зразу ні магла абыцца. Ушачы. Ніяк ні хацела (ісці замуж) во за свайго, а вышла, абылася й дажыла да самінькай старасьці. Леп. р., Ворань. АДЧВАЛІЦЬ - дзеясл., -ю, -іш, законч. тр., пераходны. Адрэзаць (многа чагосьці). Ого! Ну й аччваліў скібку! На трох хапіло б. Глускі р., Клетнае. Параўн.: расчваліць (рашчваліць). АЖЫЦЦА - дзеясл., -в-уся, -в-ешся, законч. тр. 1. Прыладзіцца, прыстасавацца да пэўных (прыродных, іншых) умоў. Нашы людзі зразу хто йшоў у калгас, хто не, а перад вайною ўсе пашлі, ажыліся й нішто сабе было. І к калгасу скоро прывуклі. Глускі р., Клетнае. 2. Набыць неабходную маёмасць, прылады, абсталяванне. Кажаш, с Халопіч? А чы ажыліся халопіцкія? Вельмі йіх немец выпаліў да вынішчыў. Глускі р., Клетнае. АЗАЛЕЦЬ - дзеясл., -е-еш, -е-е, законч. тр., непераходны. Змерзнуць. Саўсім азалеў. Абулася біс панчох, ногі саўсім азалелі. Лавіўшы рыбу на азярэ, можна азалець. Рас. р., Бухава. (М. В.). АКЛАДАЦЬ - дзеясл., -еш, -е, незаконч. тр., непераходны. Біць. Злавілі таго распусьніка, прывезалі да аглабіна й давай акладаць бізуном. Лях. р., Ліпск. АЛЁС - наз., р. -у, мужч. р. Нізкая сенажаць, сенажаць на нізкім месцы. Параўн.: алёс балота (Беларуска-рускі слоўнік, 1962). Ня ўвесь алёс скасілі? Сенн. р., Падворыца. (Еф. Б.). АНДАРАЧКІ - наз., звычайна ў множн. л., р. -оў. Анучы з андарачка. Андарак разадрала на андарачкі, хай у чобаты абуваюць. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁