Старонка 27
 ◀  / 27
ШЧЫРАВЕРНЫ прыметн., -ая, -ае, -ыя. 1. Пры назоўніках пост, страва (патрава) шчыры, праўдзівы, без ніякага парушэння; параўн.: шчыры пост. Глускі р., вв. Барбароў, Клетнае. Шчыраверны пуост. Шчы-раверну пуосну патраву. (М. Федароўскі, Люд беларускі, І, стар. 52). 2. Поўны вялікай (глыбокай) пашаны і вернасці, з адценнем захаплення, ухвалы. Вагэты (з восьгэты, во гэты) Буры сорак рокаў за дворніка. Ды ўсе сорак шчыраверны да гімназі, дзісь (сёння), хай сабе, да йіньсьцітуту. Мусіць, каб жалаваня не плацілі, адно (толькі) каб не зьнімалі, ён ба й беж (без) жалаваня служыў ба. Гэтакі ён шчыраверны. Иіншы свайго гэтак ці глядзеў ба, як ён школьнаго (гімназійнага, інстытуцкага). (З размовы пра дворніка, які доўга служыў і вельмі прывязаны да навучальнай установы). Гродна. Параўн. руск.: благоговейный, преисполненный благоговения. 3. Вернападданы, вернападданніцкі, з адценнем абурэння, агіды. Кажуць, выслужыў, хутар далі, натта шчыраверны быў за Пілсуцкім (у часы Піл-судскага). Як саветы прышлі (1939), ў леся хаваўся, а злавілі ўмэнт (у момант), людзі ўбачылі. Дзе ж ад людзей дзенясса? Гродна. ЯРКА - наз., р. -і, жан. р. Яравое жыта (жыта, якое сеюць увесну, а не ўвосень). Параўн. ярыца. Глускі р., вв. Старына, Клетнае, Байлюкі, пас. Янкі Купалы. А ў нас шмат хто сеялі ярыну, а потым мала хто. Ярка як калі, як які год (не ўсякі год урадлівая). Мядз. р., Купа. Скарачэнні і ўмоўныя абазначэнні М. Вашчанка – М. В., Н. Давідоўская Н. Д., Л. Духовіч Л. Д., І. Лосік - І. Л., Арш. р. - Аршанскі раён, Асіп. р. - Асіповіцкі раён, Ашм. р. - Ашмянскі раён, Бабр. р. - Бабруйскі раён, Баран. р. - Баранавіцкі раён, Барыс. р. Барысаўскі раён, Брасл. р. Браслаўскі раён, Бярэз. р. Бярэзінскі раён, Вал. р. Валожынскі раён, Гродз. р. Гродзенскі раён, Кап. р. - Капыльскі раён, Кар. р. Карэліцкі раён, Леп. р. - Лепельскі раён, Люб. р. - Любанскі раён, М. Паўлоўская М. П., К. Панюціч К. П., М. Рагойша - М. Р. Лях. р. Ляхавіцкі раён, Маладз. р. Маладзечанскі раён, Мін. р. - Мінскі раён, Мядз. р. Мядзельскі раён, Навагр. р. - Навагрудскі раён, Рас. р. Расонскі раён, Светл. р. Светлагорскі раён, Сенн. р. - Сенненскі раён, Слаўг. р. Слаўгарадскі раён, Сл. р. Слуцкі раён, Ст. станцыя (чыгуначная), Чэр. р. Чэрыкаўскі раён, Шчуч. р. Шчучынскі раён, 2- выбухны зычны гук г. Падрыхтоўка да друку Паўла Міхайлава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

myciifb, аднд, быу, вернападцаны, восъгэты, двдрніка, дзёнясса, духовіч-л, злавш, йіншы, йіньсьцітўту, людзёй, людзіўбачылі, лёся, наз.,р, патаны, паула, пдтым, потрава, пілсудскага, пілсўцкім, рокау, свайгд, советы, сорок, сёялі, хавауся, хўтар, ціглядзёу, чыгуначиая, школьного, шчыраверну, ярынў, іўмоўныя
50 👁
 ◀  / 27