ЧАРЦІХА - наз., р. і, жан. р.; ад чорт. Што й нашто кажаш? Які Хомка, такая ў яго й жонка. Адно: які чорт, такая і чарціха. Глускі р., Клетнае.
ЧАСТАКОЛ – наз., р. -у, мужч. р. Плот з калоў, прыбітых да дзвюх ці трох гарызантальных перакладзін. Даўней найбольш рабілі замёты. А частакол куды лепшы: хуччэй зробіш і ўсё відаць на вуліцу. Глускі р., Да-коль. На пасёлку ў нас багата ў каго частакол. Глускі р., пас. Янкі Купа-лы.
ЧАСТАКОЛІНА – наз., р. -ы, жан. р. Кол з частаколу. Гразі багато, дак нехто ўвечары аж дзьве частаколіны сарваў. Глускі р., пас. Янкі Ку-палы.
ЧЭЗНУЦЬ - дзеясл., незаконч. тр., непераходны. Станавіцца нэндз-ным (пра чалавека, расліну), худзець, мізарнець. Зразу то й вельма расьце тут сад, а тагды што зь йім? пачынае чэзнуць, чэзнуць. І прападзе сусім. Глускі р., пас. Янкі Купалы. Сухоты нінавідна хвароба. Нябожчык Хведар Сымонавых такі буў хлопец. А ўкінуліся (сухоты), дак ён чэз мо гадоў п'яць, і ўсе яму тут. Глускі р., Клетнае. У кленічы: Хай ён шчэзьне! Кап ты шчэс! Бабр. р., Вільча. Няхай ён шчэзьне, такі марос. Люб. р., Яменск.
ШАЙМОРА – наз., р. -ы, жан. р., звычайна ў множн. л. – шайморы, р. -аў. Перазімавалая ў зямлі (і перамёрзлая) бульбіна (бульба). За вайну набачыліся й нагледзеліся! Каб гэтакія мукі на людзей!.. Пакаштуйця, што дзеці мае мусяць есьці, што дзіцяці даю, шайморы. Усе ўсімі хадзілі й зьбіралі паўдня цэлага. А мокра, а балота! Назьбіралі, ў рэццы вымылі. Доўга трэба мыць. А тады шчысьцілі. Даўней ніколі ў нас ня ведалі, што за шайморы. Каб яна пратонула, вайна гэтая. Мін. р., Лека-раўка.
ШКІЛІКІ - наз., р. -аў, адз. л. не мае. Кпінкі, насмешкі, кплівыя жар-тачкі. Бацька на шкіліках век жжыў, і сын шкілікамі душу дастане. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
ШКІЛЯВАЦЬ - дзеясл., незаконч. тр., непераходны. Шкіляваць (з ка-госьці) - насміхацца (з кагосьці). Гл. шкілікі. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
ШКОЛІЦЬ - дзеясл., законч. тр., пераходны. Гл. пашколіць. Ня школь ты яго, а то ўсе глузды адаб'еш. Рас. р., Бухава. (М. В.).
ШУМА – наз., р. -ы, жан. р., множн. л. няма. Смецце. Вынісі шуму с хаты. Рас. р., Бухава. У хаці ніколі ня прыберыць, вечна шумы поўна. Там-сама. Ну, й прынісла ягат - адной шумы. Тамсама. (М. В.).
ШЧЫЛЛЕ - зборны наз., р. -я, ніякі р. Бацька як зыкне на дзяцей, дак аж у шчыльля палезуць. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
ШЧЫРАВЕРНА прысл. Параўн.: шчыраверны (гл.). А за што ш тут так шчыраверна рабіць, шчыраверна служыць было? Гродна
Дадатковыя словы
iўсе, kyпалы, адаб'ёш, адабеш, адабёш, богато, болота, бътб, ванну, вьтычі, вёдалі, вёльма, вўліцу, гадбу, гадбў, гоазі, даўнёй, дбуга, дбўга, дзьвё, дзяцёй, дзёці, душў, жартачкі, жднка, звычайнаў, зрдбіш, каf, кагд, лекараўка, людзёй, лёпшы, марбс, маё, мыцъ, мўкі, мўсяць, нагіёдзеліся, наз.,р, найббльш, найобльш, наштбкажаш, наштокажаш, нэндзным, няббжчык, нёхтоўвёчары, нікблі, ніякір, одной, пае, пакашптщя, палёзуцъ, пашкбліць, пбуна, пбўна, посёлку, прападзё, пратбнула, прыбёрыць, пяць, расъцё, сует, сътбнавых, сътонавых, тоўсе, ухаці, хварбба, хвёдар, хдмка, частакбл, частакбліны, чэзнуцъ, шаимора, шаймбры, шаймбры,р, шайморы,р, шчылъля, шчыравёрна, шчыравёрнарабщь, шчыравёрны, шўмы, ягб, ягд, ёсьці, іўсё
39 👁