Старонка 26
◀ / 27 ▶
ЧАРЦІХА - наз., р. -і, жан. р.; ад чорт. Што й нашто кажаш? Які Хомка, такая ў яго й жонка. Адно: які чорт, такая і чарціха. Глускі р., Клетнае. ЧАСТАКОЛ – наз., р. -у, мужч. р. Плот з калоў, прыбітых да дзвюх ці трох гарызантальных перакладзін. Даўней найбольш рабілі замёты. А частакол куды лепшы: хуччэй зробіш і ўсё відаць на вуліцу. Глускі р., Даколь. На пасёлку ў нас багата ў каго частакол. Глускі р., пас. Янкі Купалы. ЧАСТАКОЛІНА – наз., р. -ы, жан. р. Кол з частаколу. Гразі багато, дак нехто ўвечары аж дзьве частаколіны сарваў. Глускі р., пас. Янкі Купалы. ЧЭЗНУЦЬ - дзеясл., незаконч. тр., непераходны. Станавіцца нэндзным (пра чалавека, расліну), худзець, мізарнець. Зразу то й вельма расьце тут сад, а тагды – што зь йім? – пачынае чэзнуць, чэзнуць. І прападзе сусім. Глускі р., пас. Янкі Купалы. Сухоты нінавідна хвароба. Нябожчык Хведар Сымонавых такі буў хлопец. А ўкінуліся (сухоты), дак ён чэз мо гадоў п'яць, і ўсе яму тут. Глускі р., Клетнае. У кленічы: Хай ён шчэзьне! Кап ты шчэс! Бабр. р., Вільча. Няхай ён шчэзьне, такі марос. Люб. р., Яменск. ШАЙМОРА – наз., р. -ы, жан. р., звычайна ў множн. л. – шайморы, р. -аў. Перазімавалая ў зямлі (і перамёрзлая) бульбіна (бульба). За вайну набачыліся й нагледзеліся! Каб гэтакія мукі на людзей!.. Пакаштуйця, што дзеці мае мусяць есьці, што дзіцяці даю, – шайморы. Усе ўсімі хадзілі й зьбіралі паўдня цэлага. А мокра, а балота! Назьбіралі, ў рэццы вымылі. Доўга трэба мыць. А тады шчысьцілі. Даўней ніколі ў нас ня ведалі, што за шайморы. Каб яна пратонула, вайна гэтая. Мін. р., Лекараўка. ШКІЛІКІ - наз., р. -аў, адз. л. не мае. Кпінкі, насмешкі, кплівыя жартачкі. Бацька на шкіліках век жжыў, і сын шкілікамі душу дастане. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). ШКІЛЯВАЦЬ - дзеясл., незаконч. тр., непераходны. Шкіляваць (з кагосьці) - насміхацца (з кагосьці). Гл. шкілікі. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). ШКОЛІЦЬ - дзеясл., законч. тр., пераходны. Гл. пашколіць. Ня школь ты яго, а то ўсе глузды адаб'еш. Рас. р., Бухава. (М. В.). ШУМА – наз., р. -ы, жан. р., множн. л. няма. Смецце. Вынісі шуму с хаты. Рас. р., Бухава. У хаці ніколі ня прыберыць, вечна шумы поўна. Тамсама. Ну, й прынісла ягат - адной шумы. Тамсама. (М. В.). ШЧЫЛЛЕ - зборны наз., р. -я, ніякі р. Бацька як зыкне на дзяцей, дак аж у шчыльля палезуць. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.). ШЧЫРАВЕРНА прысл. Параўн.: шчыраверны (гл.). А за што ш тут так шчыраверна рабіць, шчыраверна служыць было? Гродна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
◀ / 27 ▶