СТРЭДНІ – прыметн. Стрыечны; параўн.: старажытнае стрый – дзядзька, бацькаў брат. Мне ён стрэдні брат, а Ганна – стрэдняя сястра. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
СУГЛЯДЫ (СУГЛІДЫ) – наз., р. -аў, адз. л. не мае. Сугляды – ад гляд- (глядзець, агледзець). Сугляды – агледзіны, як звычай: сваякі маладога (жаніха) знаёмяцца з маладою (нявестаю), з яе бацькамі, сваякамі. Ну, захоцьця. Ці ня ў сугліды прішлі? Мсціслаў.
СУРОКІ Гл. суроцы.
СУРОЦЫ – наз., р. -аў, толькі ў множн. л. Параўн.: дзеяслоў сурочыць – прынесці няшчасце, хваробу, пашкодзіць (камусьці), глянуўшы "нядобрым вокам"; суроцы – "вынікі сурочання". Параўн.: сурокі і урокі. Глускі р., Клетнае. Суроцы – з суроц-и, дзе к → ц па другой палаталізацыі. У нас сьмяюцца: вытрала (выцерла) пыдалом, кап суроцы ні бралі. Мсціслаў. А калі хылатом вытрысься – суроцы ня возьмуць. Тамсама. Параўн. (у руск.) сглаз.
СЦЭДКІ – наз., р. -аў, толькі ў множн. л. Рэшткі, тое, што застаецца на дне посуду. Сцэткі на дзеткі. Кар. р., Загор'е. Ды ўжо ш! Хіба сцэткамі нап'есьсё? Як гэта кажуць? Калі не наеўсё, то й не наліжасьсё. Кар. р., Крынкі.
СЦЯГАЧ – наз., р. -а, мужч. р. Сінонім да валацуга. Сцягач – чалавек, які (кудысьці) "сьцягваяцца", сыходзіць з дому. Сьцягач гэты зноў пацягся. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
СЧАРВЕЦЬ – дзеясл., законч. тр., непераходны. Счарвівець. Гл. чарвець.
СЯННІ – прысл. Сёння. Ай ты сяньні ня пойдзіш у школу. Арш. р., Копысь.
ТАПУН – наз., р. -у, мужч. р. Са зборным значэннем: затопленыя (у рацэ) бёрны. Жыўшы над ракой і ня мець дроў? Тут столькі тапуну, толькі ні палянуйся. Будзя ўсяго. Бярэз. р., Святліца. Параўн.: тапляк.
ТАПЛЯК – наз., р. -у, мужч. р. Гл. тапун. У нас тапляку!.. Увесь Нёман загачаны тапляком. С тапляку не вельмі што зробіш. Кар. р., Сіняўская Слабада.
ТАРАБАН – наз., р. -а, мужч. р. Балбатун, нязмоўчны (без патрэбы) гаварун. Ты, Коля, тарабан з тарабанаў, ніколі ні сьціхаяш. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
ТРАЦІНА – наз., р. -ы, жан. р. 1. Трэцяя частка. Траціну вам, а нам – што застаецца. Асіп. р., Караны. 2. Трэцяя частка зямельнага надзелу. У нас можа палавіна (вяскоўцаў) жылі на траціня, а мо й не? Асіп. р., Караны. Параўн.: трайціна. Глускі р., Клетнае.
УБОЙІНА – наз., р. -ы, агульн. р., з адценнем знявагі. Гультай і бесклапотны. Ну й убойіна ён. Робіць – што ўбіў, то ўехаў. Светл. р., Кіцін.
92 👁