СКАЛЯВАЦЬ — дзеясл., незаконч. тр., непераходны. Доўга хадзіць каля чагосьці, выглядваць, разведваць. Параўн.: пчалярскае (бортніцкае) скаль, скаляваць, скаль гурток пчолак, якія шукаюць, разведваюць месца (дупло, вулей) маладому рою да яго вылету, аддзялення ад "сям'і". Зразу-мела, гэта - пераноснае значэнне слова скаляваць. Старыя Дарогі, Горкі. (1. Л.). СКАРАДЗІЦЬ - дзеясл. Скародзіць. (Беларуска-рускі слоўнік, 1962). Пара й бульбу скарадзіць, ды ўсё часу ня маю. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). СКУЛЬ прысл. Адкуль. Скуль жа яна будзя? А ты скуль ідзеш? Га? Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). СМЕШЫЦЬ сьмешу, сьмешыш, сьмешыць (ён), сьмешым, сьмешыця, съмешаць. Мядз. р., Купа. СОЎМА - прысл. Нечакана і раз'юшана кінуцца, напасці. Я йду рас ноччы, а ён, гэтакі халера вялікі, на мяне соўма. Барыс. р., Трасцяніца. СТАРАСОЖЫНА наз, р. -ы, жан. р. Старое рэчышча ракі Сож. Краснапёрку? На старасожыну схадзіць. Мсціслаў. На старасожыну бяз лодкі нягодна. Тамсама. СПАМАЖЭННЕ наз., р. -я, ніякі р. Дапамога як дарунак. Кругом йіх ведаюць. Хто тут ня ведаў Сьнітковых?! Цяшка прыдзя хто, то й дасьць на спамажэньня. Радашкавічы. Адыходзячы, ешчэ ему на спамажэнё мнуого грошай пакінула. (М. Федароўскі, Люд беларускі, І, стар. 142). СТАЎБЕШНІК – наз., р. -а, мужч. р. Той, хто ставіць слупы (стаўбы) для электра- ці тэлефоннай лініі. Стаўбешнікі скора падвядуць сьвет. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). СТАЯК наз., р. -а, мужч. р. Галандская печка (у гаворках яшчэ грубка). Запалі, доню, стаяк: хату выстудзілі. Ашм. р., Гальшаны. СТОПНІК наз., р. -а, мужч. р. 1. Стоптаны (зношаны) лапаць. Выкінь ты стопнікі вон. Старыя Дарогі, Горкі. (І. Л.). 2. Пераносн., жартоўн. Пра старога, пажылога чалавека. Куды нам, стопнікам, да вас, такіх трайцякоў! Старыя Дарогі, Горкі. (І. Л.). Параўн.: атопак. Глускі р., Клетнае. СТРЫХАЛКА наз., р. -і, жан. р. Прылада, якой падраўноўваюць кулявую салому, калі ёю крыюць страху. Хто ўмея (рабіць страху з сало-мы), ў таго й стрыхалка ёсьць. Пад стрыхалку спосаб рассцілання ку-лявой (нясцёртай) саломы, калі ёю крыюць страху. У нас крыюць пат колас і пац стрыхалку. Пат колас – гэта калі сьцелюць каласамі ўніс, пац стрыхалку - каласамі ўверх. Пац стрыхалку тады каласоў на страсê зусім ні відаць. Кар. р., Сіняўская Слабада. Параўн.: стрыхоўка. Глускі р., Клетнае. (ПАД) СТРЫХАЛКУ. Гл. тлумачэнне і ілюстрацыю да стрыхалка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cmj, адцзялення, адыхддзячы, атдпак, бортніцкге, бўдзя, бўльбу, вулеи, вёдаюць, вёдаў, грўбка, дасъцъ, ддню, емў, зразумела, зус'ім, зусім, иду, каласаш, каласоу, кат, кблас, кдлас, клстнас, краснопёрку, кстасамі, лддкі, лусю, мнудго, намянё, ндччы, нягддна, ніякір, падвядуцъ, прьшада, рабщь, разюшана, рассцшання, сдума, сдўма, ск0ь, скатваць, скулъ, спамажэнъня, старасбжыну, старасджыну, стаўбёш, стаўбёшнікі, стбпнікі, стдпнікам, стояк, стрыхоука, съмёшу, съмёшыцъ, сьмёшацъ, сьмёшым, сьмёшыця, сьмёшыш, сьцёлюць, сямі, тагд, трайцякду, трайцякдў, умея, уте, хадзіпь, холера, ёсьцъ, ідзем, ііясцёртай
36 👁