Дыялектны слоўнік (1970). Частка 3. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 173  ▶ 
ЧАРАПО'К P- -ŭ, мужч. Асколак ад разбітага посуду. Вазьмі чарапок, у класы гуляцьмам. Кл. Ульлёце катку малака ў чарапок. H. ж. ЧАРНАГАЛО'ВІК p. -a, мужч. Баравік з вельмі цёмнаю, амаль чорнаю шапачкаю. Я дак па лісіцу ці якога казьляка, ці па што нагінацца ні буду. Ніколі ні бяру. Чарнагаловікі — дак ета другое дзёла. К л. Маё прынёсьлі два кашэ адных чарнагаловікаў. Скажы, чарнагаловічкі адзін у адзін, галава ў голаву. Чысьцянькія да крэпкія. Пас. Я. К. ЧАРНОАЦЦЕ (чарноцьце) p. -я, ніяк., ацэначна-зніжальн. Вельмі чорны (валасы, вочы) чалавек. Ах ты чарноцьце-ліхоцьце (гл. ліхоцце)! Кл. ЧАРЭП'Е p. -я, ніяк., зборн., ад чарапы, чарапок. 1. Кавалкі, асколкі разбітага посуду. Занясёце чарэп'е дзе ў яму. Кл. 2. Перан. Heпатрэбнае, нявартаснае. Накупляла чортвёд колькі чарэп'я ўсякаго. Хал. ЧАСТАКО'ЛIHА (частаколіна, шастаколіна) p. -ы, жан. Кол з частаколу. Адбілі частаколіну да цэлаю хёўраю ў сьлівы. Кл. Прыбёце, хлопцы, частаколіну, бо так i сьвіньні скора палёзуць у сат. Пас. Я. К. ЧОС (чос) p. -у, мужч. Ачэеаны лес (бярвенні). Ля Даколі прадаё нёйкі на пбуну хату (на ўсю хату) чос. Глуск. ЧЫ-КІ-ТА'Х! ЧЫ-КІ-ТА'Х! Так перадаюць язду наўскач, наўгалоп. Давайма наўскач. Чы-кі-тах! чы-кі-тах! чы-кі-тах! Як Чапаяў. Кл. 10, Дыялектны слоўнік, III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярў, каткў, кбліну, пбўну, хлбпцы, чарапбк, чарноцьце-ліхбцьце, чарэпе, чарэпя, частакбліну, частаколihа, якбга
6 👁
 ◀  / 173  ▶