як растлумачылі мне, звязана з тым, шго веска Баброўня мае лепшыя прыродныя ўмовы, чым суседнія вёскі, што ў Баброўні жылі (матэрыяльна) лепш, чым у суеедніх вёсках. I сэнс i паходжанне, такім чынам, зразумелыя. * * * Як i ў выпуску 1959 г., да слоў, запісаных у Глускім раёне, часам прыводзяцца словы з розных раёнаў Беларуеі (Карэліцкага, Маладзечанокага, Полацкага, Жалудодкага i іншых). Частка такіх слоў заўважана i запісана мною (галоўным чынам у Мінскім i Маладзечанекім раёнах), другая ж частка—паведамлена калегамі, еябрамі, студэнтамі, аспірантамі. Выказваю самую шчырую падзяку Уладзіміру Калесніку (Брэсцкі педінстытут), Леаніду Царанкову (Вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР), Антосю Рагойшу (Гродзенскі педінстытут), пісьменнікам Янку Брылю i Рыгору Шкрабу, Эдуарду Янкоўскаму (пае. Янкі Купалы Глускага раёна), Ардёму Баханькову, Еўдакіі Кавалёвай, Ніне -Самойле, Марыі Смаршчок, Мікалаю Васілеўскаму (аспіранты Мінскага педінстытута), Сяргею Прачу (г. п. Парычы), якія паведамілі словы, уключаныя ў выпуск 1959 г. ці ў гэты выпуск, з розных мяецін Беларусь Слоў-паралелей у выпуску 1959 г. 109, з іх падказана, гэта значыць сабрана не мною,—41; у другім выпуску 176; з іх падказана, гэта значыць сабрана не мною,—119. Як i ў выпуску 1959 г., тут прыводзяцца прыказкі, прымаўкі, фразеалагічныя спалучэн- l ll
30 👁