Старонка 98
◀ / 232 ▶
Клясці. Клесьці буду, пака й памру. Барб. За што йіх так клесьці? Кл. КЛІНОК (клінок) мужч. Памяншальнае ад клін. Клінок раскалоўса. Байл. Тут каб добры клін на такое сукаватае палена. Пас. Янкі Купалы. КЛІНОК Падобная да конуса торба, у якой адцэджваюць тварог. Ты ні выльліла аттоплянага малака ў клінок? Кл. КЛОМЛЯ (кломля) жан. Рыбацкая прылада. У кломлю лавіў. Зуб. Параўн.: комель. Кл., Байл., Н.-Андр., пас. Янкі Купалы. КЛУНЯ (клуня) жан. Гумно. Сустрэта ў в. Слаўкавічы, прычым і тут часцей—гумно. КЛЯВАЦЦА Йіхні гусак вельмі клюецца. Кл. КЛЯВАЦЬ (кл[е]ваць) -юю, юеш, пераходны. 1. Рыбацкі тэрмін. Там клююць клейкі. Хал. Сені ні клюе рыба. Кл. 2. Куры клююць кабановае цесто. Кл. 3. Пераноснае. Вельмі мала, патрошку есці. Нічогі (гл.), устане, клюне чаголь і цэлы дзень так (без яды) ходзіць. Кл. 4. Пераноснае. Слаба, памалу стукаць, біць, выбіваць, разбіваць. Клюй і клюй памалячку, то й перас[е]чэш. Пас. Янкі Купалы. 5. У фразеалагічным спалучэнні носам кляваць — драмаць, спаць седзячы. Хлопцы, ні клюйце насамі, малатарня пустая ходзіць. Сл. КЛЯВЕЦ (арф.) мужч. Малаток—інструмент для апрацоўкі каменю, граніту. Зуб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 232 ▶