Старонка 99
◀ / 232 ▶
КЛЯКТАЦЬ (кл[е]ктаць) -у, -аш, непераходны. А сёні ўночы бусял кл[е]ктаў. Кл. КЛЯПОЧНІК (кл[е]почнік) мужч. Назва асобы па роду заняткаў, спецыяльнасць,—той, хто клёпкі робіць. Бацька кл[е]почнік быў. Сл. КЛЯСЦЬБА (клязьба) жан. Ад клесьці, тыпу просьба, касьба. Клязьба твая ні памож[э]. Кл. КНАК (кнак) мужч. 1. Нясцёртыя новыя грошы. 2. Нясцёртыя вялікія грошы. Кл. Сабраў кнак. Барб. КНЫР (кныр) мужч. Сустракаецца таксама кнораз. Для праверкі здатнасці хутка гаварыць прапануюць часта паўтарыць: Ішоў кныр з кыранятамі (арф.). Кл. КОБАЦЦА (кобацца) -аю-ся, -аеш-ся. Марудзіць, мешкаць, калупацца. Ну, будзе ўжо табе кобацца, людзі ўсе на полі ўжэ. Кл. Параўн.: закобаць (гл.). Параўн.: чэшскае kobka—каморка. КОЛАС (колас) мужч. 1. Колас. Зуб., Кл. і інш. 2. Зборны. Пры архаванні каласавых асобна адыходзяць каласы і кавалачкі саломы—колас. Разоў на два коласу будзе (хопіць коласу два разы пакарміць карову). Зуб. Колас згнаілі. Вайц. КОЛІСЬ (колісь). Калісь, калісьці. Колісь хадзілі ў адных штанох. Хал. КОМЕЛЬ (ком[е]ль, комяль) мужч. Рыбац
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 232 ▶