Старонка 97
◀ / 232 ▶
КІЯЧНІК (кіяшнік) зборны, мужч. Ужываецца толькі ў адз. ліку. Сцяблы кукурузы, кукурузнік. Кіяшнік мо ў чалавека (на рост чалавека), а кі[е]ка нігоднаго. Барб. Кіяшніку дала (карове). Кл. КЛАДЫ (клады) толькі ў множн. Могільнік. На кладох нехто ходзіць. На кладох нехто стоўб закапаў. Кл. Боязко паўс клады йці. Кл. Гл. могілкі. КЛАДЗІНА (кладзіна) жан. Пакладзеная канцамі тоўстая жэрдка, бервяно. Куры нешто крало, дак я кладзіну пат страхою паклала. Кл. Кладзіну нашлі дай перайшлі. Барб. У апошнім выпадку—выпадковая, часовая кладка. КЛАПТАВАЦЬ (клаптаваць) -ую, -уеш, непераходны. Клапаціцца, непакоіцца. Клаптуе, што жонка нічога (гл.). Казаў Васіль, што клаптуе, пахудала. Ці варт столькі клаптаваць? Кл. КЛЕЙКА (клейка) жан. Рыба, верхаводка. На клейку шчука брала. Хал. Клейку выхваціў (вудачкаю). Кл. Параўн.: рускае уклейка. КЛЕЙНЯ (клейня) жан. Плытніцкі тэрмін, звяно плыта. Клейню адну на бераг выгнала вада. Кл. У плыт вяжуць 8—10 клейняў (арф.). Кл. КЛЕ-КЛЕ Гукапераймальнае. Так перадаюць буславу «песню». Бусел кле-кле. Кл. КЛЕСЦІ (клесьці) -н-у, -н-еш, пераходны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 232 ▶