Старонка 96
◀ / 232 ▶
Чаго ето ты так? Кл. 3. У прыказцы: І на вас, ой, будзе кій, да не такі! Кл. КІНЬДЗЮК (кіньдзюк) мужч. Страўнік. Гвазды былі ў кіньдзюку. Хал. Усе ётае (вантробы) у кіньдзюк да абвару. Кл. КІНШЧЫК (кіншчык) мужч. Кіномеханік. Кіншчык прыехаў, будз[е] кіно. Пас. Янкі Купалы. Косьцікаў (сын) кіншчыкам. Кл. КІПЕЦЬ (кіп[е]ць, кіпяць) мужч. Пазногаць. Конь наступіў на ногу, дак кіп[е]ць злазіць. Барб. А кіпці, што ў коршака. Кл. КІРПАТЫ (кірпаты). Кірпаносы. Той кірпаты Кайтанаў сын. Кл. КІСЛЯК (кісьляк) мужч. 1. Сыракваша, кіслае малако. Кісьляк ні наёдак (гл.). Сл. У раёне ёсць і прозвішча Кісляк. 2. Пераноснае, зневажальнае. Такога кісьл[е]ка за брыгадзіра зрабілі, хіба толькі на зіму, а ўвесну ён не гаспадар. Барб. КІЯЖЫНА (кіяжына) жан. Выпадковая палка, не апрацаваная, не абгладжаная. Хоць што каб у руках было, а то й бліска ні было яко[е] кіяжыны. Вольн. Ухапіў нейку кіяжыну. Ледзь абараніўса. Кл. У фразеалагізме: даць кіяжыны. КІЯК (кіяк) мужч., множн.—кіякі (арф.). Кукуруза, пачатак кукурузы. Стары кіяк ні смашны. Кл. Сустракаў на Гомельшчыне кіях. Параўн.: кійке—як форма множн. ліку, у адз. ліку не ўжываецца. Любонічы Кіраўскага раёна.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 232 ▶