Старонка 95
◀ / 232 ▶
КАЧАНІСТАЯ (качаніста). Прыметнік ад качан. Ужываецца з назоўнікам капуста. Качаніста капуста. Зуб. КВАТАРАВАЦЬ (кватараваць) -ую, -уеш, непераходны. Кватараваў каморнік у йіх. Кл. КВАТАРАНЕЦ (кватаран[е]ц) мужч. Кватарант. Лучч[э]й у хаце борану паставіць, як кватаранца пусьціць. Зуб. Параўн.: кватарант. Вайц., Байл. Вы тут за кватаранта? Кл. КВОЛІЦЦА (кволіцца) -юся, -ішся. Параўн.: рускае недомогать. Нешта ўсе кволіцца. Вільча. КЕЎЛЯЦЬ (кеўляць) -яю, -яеш, непераходны. Ледзь жыць, ледзь дыхаць, без здароўя, вельмі нядужаць. Толькі што кеўляюць. Кл. КІДУН (кідун) мужч. Эпілепсія, прычым ужываецца толькі ў спалучэнні з дзеясловам кідаць. Кідун каб кінуў! Трэба думаць! Кінуў свае да йдзе на чужы[е] (дзеці). Пас. Янкі Купалы. Што б йіх кідун кідаў. Нашто кідаць на йгрушу палкі? Кл. Параўн.: падучая (хвароба). КІДЗЬ (кідзь). Выклічнікавая дзеяслоўная форма (тыпу гоп, хоп) ад кідаць. Тая кідзь мне, а я й ні злавіла. Байл. КІЙ (кій) мужч. 1. Кій. Хал., Сл., Байл. 2. З прыназоўнікам у ў форме меснага склону множн. ліку (у кіёх—Барб., Кл.) абазначае ў кутку, паміж сценкаю і печчу, дзе стаяць прылады гаспадыні: вілкі, камяня, ёмка (гл.) і інш. Прыдзе, стане ў парозе або сусім у кіёх.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 232 ▶