КАСТРЫЦА (кастрыца і кайстрыца) жан., зборны. Кайстрыцы набрала. Барб. Я посьцілак п'яць прынесла кастрыцы. Кл.
КАСЦЕРУХА (касьц[е]руха, касьцеруха) жан. Расліна-пустазелле. Касьцеруха на сено пойдзе. Барб.
КАТАНКА (катанка) жан. Калыска, якая не падвешваецца, а стаіць на падлозе і прыстасавана для калыхання. Сл.
КАЎНЕРЫК (каўнерык) мужч. Памяншальнае ад каўнер. І каўнерык харошанькі. Хал.
КАЎНЕРЫК Манжэта ў верхняй ці сподняй кашулі. Сарочкі с каўнерыкамі шыла. Кл.
КАЎНУЦЬ (каўнуць) -у, -еш, пераходны. Глынуць чаго-небудзь (адзін раз) вадкага. Я паперод каўнула таё. Сл. Вады цёплае каўнула. Кл.
КАЎТАЦЬ (каўтаць) -аю, -аеш, шматкратны. Глытаць. Вол каўтае зразу па кубку вады. Кл. Параўн.: каўнуць.
КАЎЦЯШ (каўцяш) мужч. Засохлы або замерзлы кавалак конскага ці каровічага памёту. Барб., Кл.
КАХАНКА (каханка) жан. 1. Любая дзяўчына. Кл. 2. Палюбоўніца. Кл. На просьбу растлумачыць значэнне слова каханка адны дзяўчаты называлі першае, другія—другое.
КАЦ (кац.). Побач—псік (гл.). Вайц. Барб., Кл.
77 👁