КАРПАЦЬ (карпаць) -аю, -аеш. Калупаць (ужываюцца абодва). Карпаў, карпаў у носе, покуль пашла кроў. Пас. Янкі Купалы.
КАРПАЦЬ Павольна, па-дзедаўску рабіць што-небудзь. Хіба сабе? Людзям карпаю (не для сябе—для людзей робіць),—трохі вочы бачаць. Кл.
КАРТАВАЦЬ (картаваць) -ую, -уеш, пераходны. Раздаваць карты. Каму картаваць? Кл.
КАРУЗА (каруза) агульн. Неадабральнае. Задзірлівы, неадчэпны чалавек (гл. заяда, дзяркач). Малы буў, дак вельмі каруза. Кл.
КАРУЗЛІВЫ (карузьлівы). Прыметнік ад каруза (гл.). Такі карузьлівы той Ганьнін сын. Кл.
КАРЦЕЦЬ (карцець) безасабовы, II спраж., непераходны. Непакоіць, турбуе які-небудзь клопат, не выходзіць з галавы. Ето табе карціць, дак ты й ёсьці ні ёў. Кл.
КАРШАК (коршак і каршак) мужч. Гл. коршак.
КАРЭЛЫ (карэлы). Каравы (ужываецца і карэлы і каравы). Вазьмі чысту анучку, дак леп[е]й за той карэлы бінт. Пас. Янкі Купалы.
КАСІЛЬНА (касілно, касільно, касільна) ніяк. Кассё. Касілно вустругаў. Кл. Касілнам стукнуў. Байл. Гл. кассе.
КАССЕ (касьсе) ніяк. Побач з касілна. Пас. Янкі Купалы. Кл.
79 👁