Дыялектны слоўнік (1959). Частка 1. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 232  ▶ 
аўдыторыю, у якой выхадцы з розных ікуткоў Беларусі, я меў магчымасдь высветліць, што i ў Капаткевіцкім, i ў Радашковіцкім, i ў Заелаўскім, i ў Жалудоцкім, i ў Ветрынскім, i ў Дрысенскім, i ў Мсціслаўскім i без ліку іншых раёнах гавораць не шафер, а шофер (у вымаўленні шофер, шофяр, шофір). Лінгвісты тлумачаць, што гэта слова зуфранцузскай мовы, у якой націск падае, як норма, на апошні склад, таму з націскам на ё(о) павінна ўжывацца яно i ў нашай мове. Ці мала ёсць запазычаных слоў, якія, падпарадкоўваючыся фанетычнай сістэме i граматычнаму ладу нашай мовы, змянілі свой выгляд, маюць націск на іншым складзе? Не цэмёнт, а цэмент. Ці пабеларуску гаварыць трактары? У многіх кутках Беларусі гучыць: трактары (трактары або трактарэ), трактароў, трактарамі. Ёсць у народных гаворках яекалькі слоў, якія абазначаюць працэс уборкі ільну: браць лён, ірваць лён, скубці лея i інш., i няма церабщъ лея. Цярэбщъ, працярэбліваюць зараснікі, лес; цярэбяць (абцярэбліваюць) галлё; працярэбліваюць—у значэнні прабіваюць, расчышчаюць—шлях, дарогу; церабіць ужываецца ў значэнні хутка, прагна, з добрым апетытам есці. У газетиай жа мове—цярэбяць лён. У пісьмовай мове часам без разбору, без уліку канкрэтнага кантзксту ўжываецца слова гвалтоўна, забываюцца такія словы, як сілком, еілаю, жывасілам (ці жывасіллю) i інш.; без разбору, без уліку канкрэтнага кантэксту ўжываецца слова наведаць, тады як ёсць не толькі наведацьa i пераведаць4 пераведацца, адве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

з^француз
42 👁
 ◀  / 232  ▶