Дыялектны слоўнік (1959). Частка 1. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 232  ▶ 
даць (кагонебудзь), адведацца (параўн.: народныя адведзіны, адведкі); без разбору i ўліку канкрэтнага кантэксту ўжываедца кніжнае запазычанае слова сказіць, тады як ёсць ніародныя (яны зірэдку сустракаюцца i на старонках газет) зняпраўдзіць, зняпраўджваць, няпраўдзіць. Лексічныя запазычанні—іншы раз простая неабходнасць у развіцді мовы. Калі ў той ці іншай мове няма адпаведнага слова для абазначэння пэўнага паняцця ці прадмета, то або ўзнікае слова — наватвор, або запазычваедца слова з іншай мовы. Але запазычанню павінны быць межы, a ўвядзенне ў літаратурную мову запазычавняў пры наяўнасці свайго, вядомага ў народна-дыялектнай ці літаратурнай мове — гэта праяўлевіне абыякавасці да роднай мовы, несвядомае ці свядомае не ўзбагачэнне, а.збядненне роднай мовы. Часопіс «Беларусь» ужывае словы (назвы рыб) фарэль, харыус. Гэтыя рыбы водзяцца ў рэчках Беларусі, што бяруць пачатак галоўным чынам з крынід БеларускаЛітоўскага ўзвышша. Л. П. Сабанееў у кнізе «Рыбы России», надрукаванай яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., піша, што на Міншчыне, Вілейшчыне гэту рыбу называюдь стронг (з некаторымі фанетычнымі адрозненнямі). Я падвярджаю гэта. Гаворадь не фарэль (гэта—шведскае слова forele), а стронг, малёнькі стронжык. Гавораць не харыус, а ліпёнь. Чаму ж не кіравадца патрабаваннем Якуба іКоласа аб тым, што «перад увядзеннем кожнага новага слова трэба добра абшарыдь кішэні свае памяці, перагледзець слоўнікавыя i фаль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
28 👁
 ◀  / 232  ▶