Дыялектны слоўнік (1959). Частка 1. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 232  ▶ 
У Максіма Лужаніна: прачыніць... дзверцы («Моваю сэрца», 1955, стар. 81). Прычыніць i прачыніць ужываюцца i ў некаторых раёнах вакол сталіцы, i ў шарагу раёнаў Маладзечанскай i Гродзенскай абласцей (высветлена шляхам апытання студэнтаў—ура* джэнцаў гэтых абласцей). Чаму ж аддаць перавагу? Прызачыніць ці прычыніць? Прыадчыніць ці прачыніць? Пішуць i гавораць іншы раз: зачыніць кніжку, зачыніць сход, закрыць вочы, як i зачыніць дзверы. Народная мова i пісьмовая практика лепшых знаўцаў мовы дае іншае: зачыніць дзверы, фортачку, адчытць дзвеіры, фортачку, але загарнуць кніжку, адгарнуць кніжку (дарэчы—iне лістаць кніжку, a гартаць кніжку), заплюшчыць вочы, расплюшчыць вочы, закрыць сход, нараду, адкрыць сход, нараду. У жывых народных гаворках ужываюцца ў адным значэнні часціцы вось, вот, от. У літаратурнай мове запанавала адна з іх—вось. I калі хто-небудзь, апісваючы Палессе, Случчыніу, жыхароў Палеося або Случчыны (тут звычайна ўжываецца от), у дыялагу герояў ужывае часціцу от гэта не выклікае здзіўлення. Калі ж пісьменнік апісвае полацкі край, расказвае пра людзей i пра падзеі каля Полацка, то часціца от у мове героя—зусім інечаканая. Да мяне, як выкладчыка, часта звяртаюцца студэнты з просьбаю вызначыць, якая форма, якое слова з'яўляецца нормаю. Як правільна — шофер ці шафёр? цэмент ці цэмёнт? процант ці працэнт? i інш. Маючы перад сабою
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
58 👁
 ◀  / 232  ▶