дыялектнай лексікі — невычэрпнага народнага багацця!. Шырокае збіранне дыялектнай лексікі павінна быць падпарадкавана не толькі задачам навуковага асвятлення тэарэтычных пытанняў мовазнаўства, a i задачам штодзённых клопатаў пра ўзбагачэнне i далейшую нармалізацыю нашай літаратурнай мовы. Нярэдка ў нас ужываюдда словы няправільна, часам з «хістаннямі» ў адносінах роду, ліку, надіску. Ці трэба, скажам, ужываць побач i поезд, i цягнік? Ці захоўваць у літаратурнай мове атрымаць (пасылку, зарплату)? Нярэдка пішудь i гаворадь прызачыніць (пры-за-чыніць), прызакрыць (пры-за-крыць) юшку, фортачку, дзверы i прыадчыніць (прыад-чыніць), прыадкрыць (пры-ад-крыць) юшку, фортачку, дзверы. Ці добра? Ці правільна? У Глускім, Любанскім, Старадарожскім раёнах Мінскай вобласді, у Акцябрскім i Парыцкім раёнах Гомельскай вобласці, у Асіповіцкім i 'Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласдіі (па маіх уласных назіраннях) гавораць: прычыніць (юшку, фортачку, дзверы), прачыніць (юшку, фортачку, дзверы). У Кандрата Крапівы: Прачыніла дзверы ў хату i яшчэ з-за парога ледзь выгаварыла... (Збор твораў, т. II, Мінск, 1956, стар. 191). 1 Гэтага вымагае i сучасны ўзровень беларускай дыялекталогіі як навукі, якая мае, як ніколі, багатыя матэрыялы па фанетыцы i марфалоги народных гаворак i мае вельмі бедныя i скупыя матэрыялы па лексіцы народных гаворак
Дадатковыя словы
марфалогй
44 👁